Украіна пейзажная

Адкрыццё выстаўкі мастака Фёдара Свясцільніка, прысвечанай Дню незалежнасці Украіны, адбылося ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, якая разам з Пасольствам Украіны і Беларускім грамадскім аб’яднаннем украінцаў “Ватра” і арганізавала свята. Ураджэнец Украіны, Фёдар Міхайлавіч больш за 14 гадоў жыве і працуе ў Радашковічах, у мясцовай школе мастацтваў ён выкладае малюнак і жывапіс. Дарэчы, у рамках выстаўкі будзе прадстаўлена літаратура з фондаў бібліятэкі, выдадзеная за апошнія гады да Дня незалежнасці Украіны.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter