Народнае свята адзначылі з 6 на 7 ліпеня. Старадаўняя абрадавая ўрачыстасць, прымеркавана да летняга сонцастаяння.
![](/upload/iblock/e4e/vshztxqy0zmsjomlx554vgkzqo18uf1l.jpeg)
Адно з самых цікавых народных свят яскрава адзначылі на Дзятлаўшчыне.
Па словах Марыны Лукіянец, загадчыцы аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, мясцовыя жыхары і госці з азартам уключыліся ў традыцыйныя купалаўскія забавы: варажылі на суджанага-ражанага, спаборнічалі ў вясёлых конкурсах, скакалі праз вогнішча, а таксама шукалі чароўную папараць-кветку:
— У Год міру і стварэння самабытнае свята асабліва дапамагае кожнаму адчуць бесперапыннасць часу, перадаць нашчадкам духоўны скарб, які нам пакінулі ў спадчыну бацькі, а таксама захаваць нацыянальную самаідэнтычнасць, традыцыі, культуру.
![](/upload/iblock/1e1/1g11jyqqaf1n15wcymuf97xh06xbqioj.jpeg)
Марына Лукіянец адзначыла, што старэйшае пакаленне жыхароў дзякавала арганізатарам свята за захаванне традыцый і магчымасць акунуцца ў святочную атмасферу.
Дарэчы, творчым калектывам філіяла "Дварэцкі Дом культуры" Дзятлаўскага раёнага цэнтра культуры і народнай творчасці таксама была праведзена канцэртна-забаўляльная праграма “У Купальскі вечарок” з народнымі гульнямі, забавамі і карагодам для адпачывальнікаў санаторыя “Радон”.
А аддзел традыцыйнага мастацтва і рамёстваў запрасіў жыхароў аграгарадка Гезгалы на майстар-клас па пляценню купальскіх вянкоў.
![](/upload/iblock/deb/ljmtaufxrmxu0gkqceqt1x8x14xeh1uk.jpeg)
![](/upload/iblock/0de/l4hv7vdrzek860q09dvnuf2q182uu0bf.jpeg)
![](/upload/iblock/8bb/s21sy8dt6n08ce9s55ba24g9tk9xyzgn.jpeg)
Фота Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці