Супольны праект рэалізавалі Нацыянальная бібліятэка і Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Белпошта”. Як вядома, беларуская паштовая прадукцыя ўжо амаль стагоддзе расказвае пра жыццё Беларусі, яе адметнасці па ўсім свеце. Праз маркі, мастацкія канверты й паштоўкі людзі знаёмяцца з культурнай спадчынай Бацькаўшчыны.
Міністэрства сувязі ды інфарматызацыі Беларусі штогод уводзіць у паштовы зварот шэраг прадукцыі. Адзін з галоўных кірункаў дзейнасці – пашырэнне культурнай спадчыны Беларусі: нацыянальнай кніжнай культуры, у тым ліку й набыткаў Францыска Скарыны, асобных шэдэўраў кнігадрукавання. На паштовай прадукцыі неаднаразова была прадстаўлена й сама галоўная кніжная скарбніца краіны.
На выставе калекцыю сучаснай паштовай прадукцыі паказвае “Белпошта”. Дэманструюцца й беларускія маркі, канверты, паштовыя карткі 1918–90 гадоў з асабістай калекцыі намесніка дырэктара НББ Алеся Сушы. Там і адна з першых беларускіх марак, на якой змешчаны гравюрны партрэт Францыска Скарыны.
Голас Радзімы № 47 (3551), чацвер, 14 снежня, 2017 у PDF
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі разгорнута філатэлістычная выстава “Спадчына і гонар Беларусі”, прымеркаваная да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання
На ўвесь свет
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.