![](/upload/iblock/940/940ebb437b9eed39ae798430ea900fc9.jpg)
Сямейная справа
Тамара Пiлiповiч збiрае паштовыя карткi i паштоўкi больш за дзесяць гадоў. «Падсадзiў» яе на гэта захапленне муж, старшыня Беларускага саюза фiлатэлiстаў Сяргей Пiлiповiч, якi «гарыць» сваёй справай з пяцi гадоў.— Спачатку я не ўспрымала яго хобi сур’ёзна, а потым захапiлася, стала цiкавiцца, — прызнаецца Тамара Пiлiповiч. — Дарэчы, наша дарослая дачка таксама займаецца фiлатэлiяй.
![](/upload/iblock/4f4/4f4329b63c299c68fcfa587250aec667.jpg)
Пара жыве шчаслiва больш за 25 гадоў, аднак у кожнага члена сям’i свая калекцыя. Тамара Iванаўна, напрыклад, як жанчына любiць усё прыгожае i яркае, таму ў сферу яе iнтарэсаў уваходзяць навагоднiя паштоўкi i канверты.
— Новы год — гэта свята ў першую чаргу для дзяцей, — разважае фiлатэлiстка. — Яны чакаюць падарункаў, казачных герояў i Дзеда Мароза. Гэта, несумненна, адлюстроўвалася на паштовай прадукцыi. Не абыходзiлася без сюжэтаў прыроды i зiмовых вiдаў спорту. Яшчэ ў СССР да святаў выпускалi канверты i паштоўкi, на якiх былi захаваны галоўныя падзеi, што адбылiся за год. Сёння па iх можна вывучаць гiсторыю краiны.
![](/upload/iblock/347/3471cf2246fd5b765f423cb38a893e41.jpg)
Колькi ўсяго прадметаў налiчваюць iх калекцыi, героi сказаць не могуць: проста не лiчылi. Каб мець уяўленне пра аб’ём, прапаную выказаць здагадку пра iх колькасць.
— Назавi любую лiчбу, — парыруе фiлатэлiст.
— Тысяча, — наўскiдку адказваю я.
![](/upload/iblock/67b/67b4bf90132f257a529f2a26f6d606b9.jpg)
— За адзiн толькi год у Савецкiм Саюзе выпускалася тысяча канвертаў рознага дызайну, — малюе маштаб свайго тварэння мужчына. — А нашы калекцыi ахоплiваюць перыяд з 1950-х.
— Гэта цэлы свет, яго нельга злiчыць, — дапаўняе Тамара Iванаўна.
![](/upload/iblock/dc6/dc6811ef7a012dbdcdaf99e74d9b9a82.jpg)
Традыцыi i сучаснасць
«Белпошта» выпускае паштоўкi з 1993 года. Улетку пачынаецца праца над карткамi, прысвечанымi Новаму году: прадпрыемства размяшчае заказ i вытворцы ствараюць сюжэты. «Белпошта» iмкнецца iсцi ў нагу з часам i, размяшчаючы заказы, задае тэндэнцыi, каб друкарнi i вытворцы прапаноўвалi пакупнiкам новыя маляўнiчыя варыянты. Рашэнне аб тым, якiя заказваць карткi, прымае мастацкi савет. У яго ўваходзяць дызайнеры выдавецкага цэнтра «Марка» i спецыялiсты iншых структурных падраздзяленняў.— Мы задаём тэматыку, напрамкi i надпiсы, паколькi вывучаем патрэбы пакупнiкоў, — расказвае начальнiк аддзела распаўсюджвання маркiраванай i немаркiраванай прадукцыi выдавецкага цэнтра Алена Свiловiч.
![](/upload/iblock/416/416f649bdc36fd238b620aaf561f8b41.jpg)
У мінулым годзе прадпрыемства выпусцiла 47 паштовак i 12 паштовых набораў з навагоднiмi сюжэтамi. Актуальныя на ўсе часы паштоўкi — з выявамi Дзеда Мароза i Снягуркi. Для дзяцей ствараюць сюжэты са снегавiкамi на лёдзе, на санках i каньках.
— Добра разыходзяцца карткi з нейтральнымi выявамi: ёлачнымi шарамi, краявiдамi, шышкамi, — адзначае Алена Свiловiч. — Ёсць попыт на сюжэты з выкарыстаннем колераў дзяржаўнай сiмволiкi, напрыклад, калi на паштоўцы намаляваны стылiзаваныя ялiнкi ў зялёна-чырвоных танах. А вось картак з намаляванымi бакаламi стала менш.
![](/upload/iblock/94b/94b7de7a38929f6de70707eb82bddded.jpg)
Абавязковай умовай для «Белпошты» з’яўляецца выбар мовы надпiсаў: большая частка паштовак выпускаецца з надпiсамi па-беларуску, што з’яўляецца адметнай рысай прадукцыi прадпрыемства ад iншых вытворцаў.
— Мяняюцца не столькi сюжэты, колькi iх падача, — тлумачыць вядучы iнжынер выдавецкага цэнтра Дана Казакова. — Калi пейзаж быў i 20 гадоў таму, то цяпер ён стаў больш выразным з-за ўкаранення новых тэхналогiй.
![](/upload/iblock/e40/e400680cb9fa2a04f93627d4708a2b70.jpg)
У апошнiя гады беларускiя паштоўкi сталi прыгажэйшымi, паколькi iх дызайн дэталёва прапрацоўваецца з улiкам палiграфiчных магчымасцяў айчынных прадпрыемстваў. Выкарыстоўваюцца такiя паслядрукарскiя тэхналогii, як пластызоль белага i жоўтага колеру, цiсненне фальгой, тэрмапад’ём. Дзякуючы гэтаму кожная паштоўка становiцца прыгожай па-свойму. Напрыклад, калi прымяняюць напыленне, снег на малюнку становiцца аб’ёмным.
— Мы павялiчваем асартымент, каб кожны знайшоў нешта для сябе, — адзначае Алена Свiловiч.
![](/upload/iblock/086/086070e6a28a9c065d44b0ad1f322d23.jpg)
![](/upload/iblock/383/383f9252e8e1ac5f7fdb8a0a2c67b3b4.jpg)
![](/upload/iblock/aae/aaeb7dcd82951b6c4d10ec56a08e8957.jpg)
![](/upload/iblock/bbe/bbe0945fef24fa1fa7dd41f4ce75da3d.jpg)
Дарэчы, у мінулым годзе на мiнскiм паштамце адкрыўся «Паштовы салон». У святочныя днi ў выставачнай галерэi салона можна азнаёмiцца з экспазiцыяй, дзе прадстаўлена навагодняя паштовая прадукцыя 1950—1980-х гадоў з асабiстай калекцыi Тамары Пiлiповiч.
grudnitskiy@sb.by