Ретроспектива творчества Акима Шевченко представлена в Национальном художественном музее
Майстар сацрэалізму
У экспазіцыі прадстаўлены партрэты сучаснікаў, пейзажы, сюжэтна-тэматычныя творы Шаўчэнкі з калекцый Нацыянальнага мастацкага музея, Добрушскага раённага краязнаўчага музея і Беларускага саюза мастакоў.
Акім Міхайлавіч нарадзіўся на Гомельшчыне 28 лістапада 1902 года. У 1927-м паступіў у Вышэйшыя мастацка-тэхнічныя майстэрні ў Маскве, у 1931-м скончыў вучобу і атрымаў кваліфікацыю «мастак масава-бытавога жывапісу». Працаваў мастаком у газеце «Полесская правда», актыўна ўдзельнічаў у рэспубліканскіх і ўсесаюзных мастацкіх выставах, выкладаў у гомельскіх студыях выяўленчага мастацтва, а пасля вайны — у мастацкім вучылішчы імя А. К. Глебава і Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. У Акіма Шаўчэнкі вучыліся такія вядомыя ў Беларусі і за мяжой мастакі, як Міхаіл Савіцкі, Віктар Грамыка, Міхаіл Чэпік, Ізраіль Басаў, Георгій Паплаўскі, Май Данцыг, Васіль Шаранговіч і многія іншыя.
«Валошкі».
Партрэт Алаізы Пашкевіч (Цёткі).
Пазнаёміцца бліжэй з творчасцю майстра на выставе ў Нацыянальным мастацкім музеі можна да 13 сакавіка.
mila@sb.by
Фота з архіва музея літаратуры і мастацтва
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.