Лукашенко поздравил работников культуры с профессиональным праздником

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў культуры з прафесійным святам.


Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.

Нацыянальная культура — бясконцая крыніца духоўнага і матэрыяльнага багацця беларускага народа, фундаментальная аснова яго гістарычнай самабытнасці і неад'емнага права на суверэннае і незалежнае існаванне.

На працягу многіх стагоддзяў беларусы рупліва збіралі і памнажалі культурную скарбніцу, умацоўвалі сваю дзяржаўнасць. Таму сёння на ўсіх нас ускладзена высакародная місія па захаванні гэтай багацейшай спадчыны.

Вельмі важнай з'яўляецца праца творчых работнікаў па развіцці беларускага мастацтва, якое аб'ядноўвае і дапамагае людзям знайсці сэнс жыцця, дае кірункі на будучыню, вучыць праўдзе і справядлівасці, служэнню сваёй Радзіме.

Упэўнены, што і надалей вы будзеце рабіць усё магчымае, каб нацыянальная творчасць квітнела новымі імёнамі, праслаўляла цудоўную і непаўторную Беларусь — зямлю пад белымі крыламі.

Жадаю вам здароўя, поспехаў, невычэрпнага натхнення, шчасця і дабрабыту.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter