Госці фестывалю дзіцячай кнігі пазнаёміліся з некаторымі фактамі з біяграфіі Якуба Коласа, яго кнігай «Міхасёвы прыгоды», прысвечанай малодшаму сыну пісьменніка Міхасю Міцкевічу. Да 1939 года Беларусь была падзелена на дзве часткі, і радзіма Якуба Коласа — Стаўбцоўскі край — апынулася за межамі Савецкага Саюза і БССР, удакладніў дзецям старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч.
— Таму ў 1934 годзе народны пясняр выбраў сабе лецішча ў Пухавіцкім раёне ў вёсцы Талька. Падзеі паэмы «Міхасёвы прыгоды» якраз там і адбываліся. Міхась — зусім юны хлопчык, яму не было і 10 гадоў, вудзіў рыбу, хадзіў па грыбы, многа гуляў. У творы апісваюцца розныя хітрасці яго канікулярнага жыцця. Якуб Колас жыў у розных пухавіцкіх вёсках — у музеі шмат сведчанняў пра хутары Вусце і Загібельку, вёску Падбярэжжа, а таксама пра Беразянку, якую ў час Вялікай Айчыннай вайны, у 1943 годзе, спалілі нямецка-фашысцкія захопнікі. Класік напісаў некалькі твораў, прысвечаных гэтай трагедыі, — паведамiў Алесь Карлюкевіч.
Нагадаем, школьнікі з розных навучальных устаноў Мінска і Мінскага раёна сабраліся ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа на фестывалі дзіцячай кнігі «Гуляй, зіма, твая часіна!». Атрымалася сапраўднае свята з інтэрактыўнымі пляцоўкамі, тэматычнымі майстар-класамі, фотазонамі, гульнямі, паказам мультфільмаў. Але галоўнае, што юныя госці сустрэліся з беларускімі пісьменнікамі, задалі ім пытанні, атрымалі аўтографы. Зараз дома і ў школе будуць зацікаўлена чытаць новыя кнігі. Фестываль, які, дарэчы, у Коласаўскім музеі праходзіць сёмы раз, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова.
Карлюкевич на фестивале детской книги рассказал интересные факты из биографии Якуба Коласа
Фото:
Александр ГОРБАШ