Дзе дачушка Насця — там і шчасце

Творчае крэда мазырскага мастака Мікалая Дубровы: не стамляцца бачыць прыгожае ў звычайным!Персанальную выставу мазыраніна, што зладжана да 60-х яго ўгодкаў і 35-годдзя творчай дзейнасці, можна пабачыць у сталічным Палацы мастацтва. Творы Мікалая Дубровы прыцягваюць увагу як знаўцаў, так і аматараў жывапісу. На вернісажы ж былі вядомыя ў мастацтве асобы, як Рыгор Сітніца, Валерый Шкаруба, Рыгор Таболіч, Уладзімір Кожух, а таксама шэраг пісьменнікаў. Спадара Мікалая, члена Саюза мастакоў Беларусі, аказваецца, ведаюць многія. Чароўная прырода Палесся ўзрасціла мастака, які нарадзіўся ў снежні 1952 года ў сялянскай хаце вёскі Бярозаўка на Мазыршчыне.
Творчае крэда мазырскага мастака Мікалая Дубровы: не стамляцца бачыць прыгожае ў звычайным!

Мастак з Мазыра быў на вернісажы з дачушкай НасцяйПерсанальную выставу мазыраніна, што зладжана да 60-х яго ўгодкаў і 35-годдзя творчай дзейнасці, можна пабачыць у сталічным Палацы мастацтва. Творы Мікалая Дубровы прыцягваюць увагу як знаўцаў, так і аматараў жывапісу. На вернісажы ж былі вядомыя ў мастацтве асобы, як Рыгор Сітніца, Валерый Шкаруба, Рыгор Таболіч, Уладзімір Кожух, а таксама шэраг пісьменнікаў. Спадара Мікалая, члена Саюза мастакоў Беларусі, аказваецца, ведаюць многія. Чароўная прырода Палесся ўзрасціла мастака, які нарадзіўся ў снежні 1952 года ў сялянскай хаце вёскі Бярозаўка на Мазыршчыне.
Мікалай Кузьміч, калі трохі пацішэла на вернісажы, расказаў мне, што ў яго радаводзе здольнасцямі вылучаўся дзед Піліп: выдатны багамаз, маляваў абразы і распісваў храмы. У 76-м хлопец з Палесся закончыў Пензенскае мастацкае вучылішча, а ў 82-м — аддзяленне графікі ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер Акадэмія мастацтваў). Творы яго выстаўляліся як па былым Саюзе, так і ў Польшчы, Індыі, Галандыі. Шмат карцін цяпер — у мастацкіх музеях і галерэях Беларусі, Расіі, Украіны, у прыватных калекцыях. Давялося мастаку папрацаваць у Самаркандзе, Крыме, і ў дыяраме “Курская бітва” ёсць яго творы.
Мікалай Дуброва любіць маляваць палескія краявідыНядаўна мастак падарыў роднаму гораду галерэю партрэтаў вядомых людзей Мазыршчыны. Карціны яго — нібы экскурсіі па Палессі. Мікалай Кузьміч сцвярджае: пабываў у розных мясцінах, ды нічога не бачыў лепшага за прыгажосць палескай зямлі. Тое відаць і на тых паўсотні палотнаў, што прывёз ён у Мінск. Я ж быццам сам наведаў Мазыр, наваколлі горада. Кажу шчыра, бо і маё дзяцінства, юнацтва там прайшлі. Грэюць душу карціны “На Прыпяці”, “Салаўёўка”, “Мой Мазыр”, “Восень на Прыпяці”. Працуе Мікалай і ў жанры партрэта — ён прадставіў “Партрэт бацькі”, “Жанчына ў каляровай хустцы” ды іншыя. Шмат твораў прысвяціў Чарнобыльскай тэматыцы. Вось карціна “Вяртанне”: вясна, буслы вярнуліся ў адселеную вёску з разбуранымі хатамі.
Праявіў сябе мой зямляк і як педагог: больш за дзесяць гадоў кіруе ў Мазыры студыяй выяўленчага мастацтва “Фарбы”. Яго выхаванцы ўжо заявілі пра сябе на розных выставах і конкурсах. На вернісажы я знаёміўся з некаторымі “фарбаўцамі”. Напрыклад, Вікторыя Марціновіч і Анастасія Моўчан цяпер мінскія студэнткі, але заняткаў мастацтвам не пакінулі.
Вельмі ўпрыгожыла сталічную выставу мастака і такая акалічнасць: на вернісаж Мікалай Дуброва прыехаў з 11-гадовай дачушкай Насцяй. Яна таксама займаецца ў студыі “Фарбы”. Таленавітая: паспела атрымаць пяць міжнародных дыпломаў! Вучыцца іграць на скрыпцы, а марыць стаць урачом. То хай усё ў яе атрымаецца!
З вокнаў мазырскай майстэрні мастака, расказваў ён, адкрываецца вельмі прыгожы від на Прыпяць. Жыццё ў ладзе з прыродай і натхняе майстра на стварэнне новых палотнаў у светлых колерах роднай зямлі.

Лявон Целеш

На здымках:
Мастак з Мазыра быў на вернісажы з дачушкай Насцяй
Мікалай Дуброва любіць маляваць палескія краявіды
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter