«Талент Уладзіміра Мітрафанавіча сапраўды надзвычайны: акцёр па-майстэрску ўвасабляе самых розных персанажаў як на сцэне роднага тэатра, так і на кінапляцоўцы альбо ў студыі гуказапісу на радыё, — удакладняюць у тэатры. — У творчай скарбонцы Уладзіміра Мітрафанавіча больш за 80 сцэнічных вобразаў. Ён выходзіць на сцэну ў ролях простых вяскоўцаў і высакародных асоб, людзей з рознымі праблемамі і жаданнямі. Самыя знакамітыя яго ролі — Прокусаў („Верачка“), Сцяпан („Людзі на балоце“), Раман („І змоўклі птушкі“), Скарына („Напісанае застаецца“)Але, будзь то вобраз герцага ці селяніна, сучасніка ці гістарычнай асобы, у кожным персанажы можна знайсці глыбокія далікатнасць і інтэлігентнасць самога артыста. Творчасці Уладзіміра Рагаўцова прысутныя глыбіня, лірызм, шчырасць і эмацыянальнасць».
За шматгадовую плённую празу і папулярызацыю тэатральнага мастацтва ў 2003 годзе Уладзімір Мітрафанавіч быў узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».
Дагэтуль акцёр радуе сваіх прыхільнікаў удзелам у новых спектаклях. Зараз у Купалаўскім тэатры ён заняты ў спектаклях «Чорная панна Нясвіжа» (пан Мнішак), «Рамэа і Джульета» (Герцаг), «Час жыцця» (Райнэр), «DONNA SOLA (Жанчына адна)» (Аўтар), «Паўлінка» (вядучы), «Вечар» (Васіль). А яшчэ Уладзімір Рагаўцоў з’яўляецца сябрам і настаўнікам маладога пакалення акцёраў. Ён дапамагае сваімі саветамі як юным артыстам Купалаўскага тэатра, так і сваім навучэнцам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, дзе акцёр выкладае сцэнічную мову на кафедры тэатральнага мастацтва).
18 чэрвеня акцёр выйдзе на родную сцэну ў ролі Васіля ў спектаклі Валерыя Раеўскага «Вечар» па п’есе Аляксея Дударава.
Фото из архива «СБ».