З пажаданнем у кожны дом

Дзед Мароз з «Белпошты» павіншуе дзяцей з Новым годам за 240 тысяч рублёў.
Дзед Мароз з «Белпошты» павіншуе дзяцей з Новым годам за 240 тысяч рублёў.

Аформіць заяўку на візіт казачных персанажаў прапануюць у сталічным паштамце ў аперацыйным акне № 1.

— Выклікаць можна Дзеда Мароза і Снягурку або толькі яго самога, — кажа Алена Арлова, вядучы спецыяліст па сувязях з грамадскасцю РУП «Белпошта». — У сярэднім віншаванне доўжыцца 20—30 хвілін. За гэты час казачны герой знаёміцца з дзецьмі, водзіць карагоды, слухае іх вершы і, канешне, дорыць ім падарункі.

Кошт паслугі залежыць ад таго, ці блізка дата наведвання да Новага года, а таксама ад колькасці запрошаных. Адпаведна з гэтым кошт візіту складае 240—420 тысяч рублёў. Даплачваць за кожны дадатковы падарунак спатрэбіцца 40—50 тысяч рублёў.

Кацярына ПАНЦЯЛЕЕВА, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter