Школьники откликаются на произведения современных белорусских писателей и даже пишут исследовательские работы

Выхоўваем сямейныя каштоўнасцi

Школьнiкi шчыра адгукаюцца на творы беларускiх дзiцячых пiсьменнiкаў i нават пiшуць даследчыя работы

Каб захаваць нашу краiну моцнай i прыгожай, трэба правiльна выхоўваць дзяцей, найперш праз лiтаратуру. Айчынныя пiсьменнiкi плённа над гэтым працуюць, iх кнiгi i выступленнi па ўсёй краiне знаходзяць водгук у юных чытачоў. А вучанiца Атраднаўскай сярэдняй школы Любанскага раёна Лiзавета Хацяноўская пра зборнiк казак Алены Стэльмах «Пашка i сонечны праменьчык» напiсала нават даследчую работу. Дапамагла ёй настаўнiца беларускай мовы i лiтаратуры Iрына Ленская. Казачны зборнiк, дарэчы, сёлета перамог у Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнiгi» ў намiнацыi «Разам з кнiгай мы расцём».

Алена Стэльмах.

Цудоўна, што маладое пакаленне паглыблена цiкавiцца беларускай кнiгай i аўтарамi, прапагандуючы такiм чынам чытанне. Крыху раней вучнi гэтай школы падрабязна пазнаёмiлiся з творчасцю Георгiя Марчука — вынiкам захаплення таксама стала даследчая работа. Дзецi занялi з ёй прызавое месца ў абласным творчым конкурсе. Крытычнымi артыкуламi i рэцэнзiямi звычайна займаюцца лiтаратуразнаўцы, а тут праявiлi сябе школьнiкi.

— Акурат перад новым годам у мяне выйшаў зборнiк «Пашка i сонечны праменьчык», дзе сабраны лепшыя казкi, — канкрэтызуе Алена Стэльмах. — У якасцi навагодняга падарунка новую кнiгу адправiла сябрам у Атраднаўскую школу. Яны зачыталiся так паглыблена, што разабралi кожную казку, яе сутнасць, тэму, знайшлi мастацкiя вобразы, стылёвыя падыходы, параўналi аўтарскiя пасылы з народным фальклорам.

Прычым чытачы заўважылi асноўнае, што хацела данесцi аўтар, — прапаганду сямейных каштоўнасцей:
— У наш час, калi iдзе актыўная атака на iнстытут сям’i i многiя адвечныя яго паняццi падмяняюцца iншымi, супярэчнымi чалавечай iснасцi, важна навучыць падрастаючае пакаленне пераймаць лепшае ад бацькоў. Каб дзецi ў далейшым годна працягвалi свой радавод. А, як вядома, мастацкая лiтаратура — найлепшы сродак выхавання асобы.
Юная даследчыца суперажывае героям, прыводзiць паралелi выпадкаў з уласнага жыцця. На прыкладзе простых гiсторый сюжэты вельмi павучальныя. Як падкрэслiў дырэктар выдавецтва «Мастацкая лiтаратура» Алесь Бадак, рэалiстычнасць казак Алены Стэльмах — у жыццёвай праўдзiвасцi, калi фантастычнае мяжуе з рэчаiснасцю i тым самым выклiкае давер. У кожным творы закладзены пэўныя маральныя каштоўнасцi, якiя неабходна выхоўваць у дзецях, — талерантнасць, узаемадапамога, гатоўнасць да добрых учынкаў, бо дрэнныя адгукаюцца бядой.

Так, у казцы «Павучок Славiк» у пакоi галоўных гераiнь на акне пасялiўся павучок. Дзяўчынкi назвалi яго брыдкiм, выказалi агiду i пачулi ад мацi адказ, якi запомнiлi на ўсё жыццё, — трэба ўспрымаць свет, якiм ён ёсць, не ­баяцца таго, што непадобнае на цябе. Па сутнасцi, гэта талерантнасць — характэрная якасць для нашага народа. Захапiла таксама даследчыцу вершаваная казка «Дуб i крумкач». А, напрыклад, любiмая казка Алены Стэльмах — «Супоўнiца Мiла». Перад тым як яе напiсаць, аўтар доўга разглядала супоўнiцы ў крамах — яны такiя розныя i прыгожыя:

— Гэты посуд аб’ядноўвае вакол сябе ўсю сям’ю, якая па традыцыi збiраецца разам за сталом, каб абмеркаваць на­дзённыя клопаты i радасцi. Супоўнiца становiцца эпiцэнтрам, а суп з яе асаблiва смачны.

Кожная кнiга беларускiх пiсьменнiкаў, адрасаваная юнаму чытачу, вучыць дабрынi i сумленнасцi. Задалi высокую планку дзiцячыя аўтары Уладзiмiр Мазго, Мiхась Пазнякоў, Алесь Бадак, годна падхапiлi эстафету Кацярына Хадасевiч-Лiсавая, Жанна Мiус, Таццяна Дамаронак, Лiна Багданава, Вiктар Кажура, Iрына Карнаухава… Так што даследчых работ яшчэ можа быць безлiч! Пераняць прыклад вучанiцы Атраднаўскай школы карысна i iншым выхаванцам. Каб на гэта натхнiцца i пазнаёмiцца з лiтаратарамi сам-насам, можна запрасiць iх на творчую сустрэчу. Звяртайцеся для гэтага ў Саюз пiсьменнiкаў Беларусi, выдавецкi дом «Звязда» або бiблiятэкi.

basikirskaya@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter