Национальная библиотека приглашает в путешествие по городам Беларуси
Вулачкі нашай гісторыі
На выставе — больш за 150 экспанатаў. Сярод іх факсіміле знакамітай Радзівілаўскай карты Вялікага Княства Літоўскага (1648). Асаблівую каштоўнасць экспазіцыі дадаюць выданні даследчыкаў гарадоў і помнікаў старажытнай культуры, у тым ліку гісторыка і краязнаўца Аляксея Сапунова, сабраныя ім зборнікі дакументаў па гісторыі Віцебшчыны ХІ—ХІХ стагоддзяў. А арыгінальныя паштоўкі канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя даюць уяўленне аб агульных відах гарадоў з вышыні птушынага палёту, іх выдатных мясцінах — храмах, плошчах, будынках тэатраў, вакзалаў, жывапісных вуліцах і навакольных мясцовасцях, святочнага і штодзённага жыцця, а таксама культуры мясцовых жыхароў.
Экспазіцыю дапаўняюць багата ілюстраваныя альбомы і юбілейныя выданні. Убачыць «Старажытныя гарады Беларусі» можна да 15 чэрвеня.
mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.