Гродненские поликлиники начали выдавать сертификаты вакцинации с QR-кодом

Вакцынуйся — i адпачывай спакойна

Спрасцiць жыццё турыстам заклiканы серты­фiкаты вакцына­цыi з QR-кодам. На сённяшнi дзень на Гродзеншчыне першы кампанент вакцыны атрымалi амаль 103 тысячы чалавек, другi — 74 тысячы жыхароў вобласцi. Практычна кожны дзясяты заявiў аб жаданнi атрымаць сертыфiкат.

З мiнулага тыдня ў паліклініцы № 1 пачалi выдаваць сертыфiкаты аб вакцынацыi з QR-кодам.

Гродзенская гарадская палiклi­нiка № 1 знаходзiцца ў цэнтры горада. Каля прышчэпачнага кабi­нета тут амаль заўсёды можна назi­раць невялiкую чаргу. Урач-iмунолаг Наталля Усовiч запаўняе журнал i паралельна расказвае пра апошнiя навiны:

— З мiнулага тыдня пачалi выдаваць сертыфiкаты аб вакцынацыi з QR-кодам, таму што ў шэрагу краiн патрабуюць яго наяўнасць. Уладальнiкамi дакумента на рускай i англiйскай мовах могуць стаць грамадзяне, якiя атрымалi два кампаненты вакцыны. Тым, хто мае яго на руках, пры выездзе з краiны можна не знаходзiцца на дзесяцiдзённым каранцiне ў тых дзяржавах, дзе адобрылi вакцыну, якой прышчэплены той, хто прыбыў. Толькi ў нашай палiклiнiцы першым i другiм кампанентамi ўжо прышчэплена больш за 3600 жыха­роў горада i раёна, першым — больш за 4600. Калi спачатку лю­дзi ставiлiся да прышчэпкi недаверлiва, то цяпер просяць зра­бiць працэдуру як мага хутчэй. Вакцына заўсёды ў наяўнасцi, якога-небудзь дэфiцыту ў ёй мы не адчуваем. Усяго выда­дзена 640 звычайных сертыфiкатаў i 15 — з QR-кодам.

Адным з наведвальнiкаў кабiнета № 109 палiклiнiкi стаў 71-гадовы пенсiянер Сяргей Швец.

— Не думаў, што адразу зробяць прышчэпку, — ахвотна дзелiцца гродзенец. — Думаў, прыйду, а мяне адправяць па якiя-небудзь даведкi, як гэта часта бывае. Пакутую на гiпертанiю, цукровы дыябет. Балячак хапае, таму замежных зусiм не хочацца. Планую з’ездзiць да сына ў Маскву, праведаць унучку. Паўтара года не бачылiся. Да таго ж i сама вакцына, i працэдура бясплатныя.

Аляксандр, яшчэ адзiн жадаючы набыць сертыфiкат, прыйшоў на прышчэпку мэтанакiравана.

— Плануем злятаць з жонкай у Егiпет, — прызнаецца жыхар Гродна. — За некалькi дзён да прыходу ў палiклiнiку купiлi ў аптэцы экспрэс-тэст, зрабiлi яго. Iмунаглабулiнаў не аказалася. Лепш не рызыкаваць лiшнi раз. Узрост у нас ужо не дзiцячы.

Перш чым прайсцi вакцынацыю, неабходна пракансультавацца з урачом. Адна з асноўных умоў — вакцынавацца трэба не падчас абвастрэння хранiчнага захворвання.

Уладальнiкамi дакумента на рускай i англiйскай мовах могуць стаць грамадзяне, якiя атрымалi два кампаненты вакцыны.

— З-за вялiкага наплыву жадаючых прышчапiцца нядаўна мне ў дапамогу выдзелiлi яшчэ аднаго доктара, якi вядзе прыём, — тлумачыць прынцып працы iмунолаг з 20-гадовым стажам. — Добра, што працэдура ўжо адпрацавана да аўтаматызму. Пакуль у нашай палiклiнiцы ў наяўнасцi толькi «Спутнiк V», якi ўводзяць у два этапы. Пасля атрымання першай дозы ўручаем пацыенту напамiнанне аб тым, што трэба паўторна падысцi праз 21 дзень. Толькi пасля гэтага яму аддадуць жаданы сертыфiкат. Дарэчы, кошт невялiкi — пяць рублёў.

Сёння адначасова працягваюцца першы i другi этапы вакцынацыi. Намеснiк галоўнага ўрача па медыцынскай частцы палiклiнiкi № 1 Таццяна Журомская расказвае аб праведзенай працы:

— Для паляпшэння даступнасцi вакцынацыi i, адпаведна, выдачы сертыфiкатаў прапанавана некалькi формаў запiсу. Чалавек можа запiсацца пры непасрэдным наведваннi палiклiнiкi, па тэлефоне i на сайце ў рэжыме анлайн. Эпiдэмiёлагi рэкамендуюць прышчапiцца i тым, хто перахварэў на каронавiрусную iнфекцыю. Аднак зрабiць гэта магчыма праз 3—6 месяцаў пасля выздараўлення. Вельмi важны момант: чалавек можа зрабiць прышчэпку незалежна ад належнасцi да той цi iншай установы аховы здароўя. I на вакцынацыю, i па сертыфiкат ён можа прыйсцi ў любую палiклiнiку Гродна.

Кошт сертыфіката — пяць рублёў.
Увогуле, перыяд, калi колькасць iнфiцыраваных COVID-19 стабiльна знiжаецца, вырашана максiмальна выкарыстоўваць для вакцынацыi насельнiцтва. Начальнiк галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Людмiла Кеда адзначае:

— На Гродзеншчыне актыўна працягваецца вакцынацыя супраць COVID-19. З моманту паступлення вобласць атрымала больш за 128 тысяч доз першага кампанента. На сённяшнi дзень на Гродзен­шчыне першы кампанент вакцыны атрымалi 10,3 працэнта жыхароў, другi — 7,4 працэнта. Усяго трэба будзе прышчапiць амаль 600 тысяч чалавек, таму рэзерв папаўняецца рэгулярна. У рэгiёне разгорнуты 84 стацыянарныя пункты для вак­цы­нацыi, дзейнiчае больш за 300 ма­бiль­ных брыгад, якiя добра сябе зарэкамендавалi. Асаблiва гэта актуальна для ляжачых пацыентаў, узроставых i адзiнокiх людзей. Брыгады выязджаюць на прадпрыемствы i ў арганiзацыi горада. У Гродне запрацавалi медыцынскiя гарадкi, аднак пакуль патрэбы вакцынавання ў iх насельнiцтва мы не разглядаем. Спадзяёмся, што ў хуткiм часе вакцына стане даступнай для ўсiх груп насельнiцтва i мы выйдзем на запланаваныя 60 працэнтаў ахопу.

vrublevskaya@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter