Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 6

Аб прысуджэнні прэміі “За духоўнае адраджэнне” 2008 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры, савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, узгодненыя з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, п а с т а н а ў л я ю:
1. За актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай галіне, накіраваную на развіццё прагрэсіўных мастацка-маральных традыцый, што садзейнічаюць усталяванню духоўных каштоўнасцей, ідэй дружбы і братэрства паміж людзьмі розных нацыянальнасцей і веравызнанняў, прысудзіць прэмію “За духоўнае адраджэнне” 2008 года:
аўтарскаму калектыву дзесяцітомнага выдання “Беларусы” дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” ў складзе Бялявінай Валянціны Мікалаеўны, старшага навуковага супрацоўніка аддзела народнай культуры і мастацтва, кандыдата гістарычных навук, Гурко Аляксандры Уладзі-міраўны, загадчыка аддзела народнай культуры і мастацтва, доктара гістарычных навук, Каспяровіч Галіны Іванаўны, вядучага навуковага супрацоўніка аддзела народнай культуры і мастацтва, доктара гістарычных навук, Кухаронак Таццяны Іванаўны, старшага навуковага супрацоўніка аддзела народнай культуры і мастацтва, кандыдата гістарычных навук, Лакоткі Аляксандра Іванавіча, дырэктара інстытута, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Ракавай Любові Васільеўны, дактаранта аддзела народнай культуры і мастацтва, кандыдата гістарычных навук, Сахуты Яўгена Міхайлавіча, вядучага навуковага супрацоўніка аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, доктара мастацтвазнаўства, Чаквіна Ігара Усеваладавіча, вядучага навуковага супрацоўніка аддзела народнай культуры і мастацтва, доктара гістарычных навук;
калектыву дзяржаўнай установы “Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі і гематалогіі”;
прыёмнай сям’і Онахавых Кацярыны Мечыславаўны і Аляксандра Васільевіча;
Шырытону Аляксандру Мікалаевічу — протаіерэю, настаяцелю рэлігійнай абшчыны “Прыход храма прэпадобнага Серафіма Сароўскага ў г.Мінску Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы”.
2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату прэмій “За духоўнае адраджэнне” са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.
3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.
4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.ЛУКАШЭНКА
8 студзеня 2009 г., г.Мінск

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter