У Мсціслаўскім раёне аднаўляюцца старажытныя цэрквы.

Заканчэнне рэстаўрацыйна-рамонтных работ кафедральнага сабора імя Аляксандра Неўскага ў старажытным горадзе вылілася ў сапраўднае свята.
Заканчэнне рэстаўрацыйна-рамонтных работ кафедральнага сабора імя Аляксандра Неўскага ў старажытным горадзе вылілася ў сапраўднае свята.

— Дзякуючы падтрымцы мясцовай улады, прад-прыемстваў, арганізацый, простых жыхароў Мсціслава мы адрамантавалі дах і ўсталявалі на царкве новыя залатыя купалы, — удакладніў настаяцель храма айцец Вячаслаў.

Вернікаў з гэтай падзеяй павіншаваў епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній. Ён адслужыў малебен і выказаў словы падзякі ўсім, хто прыняў удзел у высакароднай справе. Старшыня Мсціслаўскага райвыканкама Васіль Віцюноў пры гэтым быў удастоены ордэна Кірылы Тураўскага.

Другое жыццё атрымала таксама драўляная царква Пакрова Божай Маці ў вёсцы Басценавічы.

— Правядзенняў набажэнства ў ёй даўно няма, усё прыйшло ў заняпад. А калісьці тут стаяў жаночы манастыр, які славіўся сваім майстэрствам жывапі-су на ўсю Еўропу, — адзначыў айцец Вячаслаў.

Абразы адроджанаму храму дарылі вернікі з розных прыходаў вобласці. Знайшлося месца і цуду. У царкву вярнуліся Евангелле ХІХ стагоддзя і ікона, якія калісьці ёй належалі. Праваслаўныя рэліквіі захавалі мясцовыя жыхары.

А ў хуткім часе плануецца завяршыць рамонт яшчэ ў адным храме Мсціслава — Тупічэўскім. Адрамантаваныя цэрквы маюць не толькі духоўную, але і культурную каштоўнасць.

Святлана МАРКАВА, «Р»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter