Цана «квадрата»

Нядаўняя нарада, дзе прагучалі патрабаванні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі па навядзенні парадку ў жыллёвым будаўніцтве, і перш за ўсё па завяршэнні тых аб’ектаў, што доўга будуюцца, стала для кожнага з кіраўнікоў выканаўчай «вертыкалі» ўлады кіраўніцтвам да дзеяння.
Нядаўняя нарада, дзе прагучалі патрабаванні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі па навядзенні парадку ў жыллёвым будаўніцтве, і перш за ўсё па завяршэнні тых аб’ектаў, што доўга будуюцца, стала для кожнага з кіраўнікоў выканаўчай «вертыкалі» ўлады кіраўніцтвам да дзеяння.

Вось якімі думкамі з гэтай нагоды падзяліўся з карэспандэнтам «Р» старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Гродзенскага аблвыканкама Міхаіл Петух:

— У Гродзенскай вобласці па паказчыках уводу ў эксплуатацыю жылля не дацягнулі да названых у плане 640 тысяч квадратных метраў не надта многа. Да канца года ў эксплуатацыю здадуць толькі 80 % ад вызначанай і запланаванай лічбы, а гэта трэцяе месца па рэспубліцы. Што тычыцца квадратных метраў, якія будуюцца з дзяржпадтрымкай, то тут нам удалося не развеяць выдаткаваныя грошы, а сканцэнтраваць на рэальных дамах, што ўводзяцца ў строй.

Вынік вельмі радуе: пры плане ўводу жылля 300 тысяч «квадратаў» для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, да канца года мы ўвядзём у эксплуатацыю, як мінімум, 345 квадратных метраў жылля. Праблема іншых абласцей у гэтым плане ў тым, што яны пачалі адначасова будаваць адразу шмат дамоў, не пралічыўшы канчатковы вынік.

На Гродзеншчыне засталіся ўсяго два дамы са звышнарматыўным тэрмінам будаўніцтва — іх увядуць у эксплуатацыю ў снежні. Гэтыя праблемныя аб’екты знаходзяцца пад асаблівым кантролем, мы пастаянна выязджаем на месца будаўніцтва, накіроўваем дадатковыя брыгады рабочых. Адзін з іх — 60-кватэрны дом ЖБВК «Беларусачка» ў Мастах, другі — 40-кватэрны дом для льготных катэгорый грамадзян у Навагрудку.

Усяго ў другім паўгоддзі бягучага года ў вобласці пабудавана 54 жылыя дамы агульнай плошчай 206 тысяч «квадратаў», з іх 34 шматкватэрныя дамы (121,5 тыс. «квадратаў») узведзены з дзяржпадтрымкай (ЖБВК). У снежні бягучага года плануем здаць у эксплуатацыю яшчэ 18 дамоў.

Акрамя таго, у Гродзенскай вобласці цана за 1 квадратны метр жылля ніжэйшая, чым сярэдняя па Беларусі ў дамах буйнапанэльнага домабудавання (ААТ «Гроднажылбуд»). Так, па выніках студзеня—мая бягучага года яна склала 3,8 млн. рублёў за 1 кв. м, а ў чэрвені — у сярэднім 3,9 млн. рублёў. Нягледзячы на пэўны рост, у жніўні трэба было заплаціць за яго 4,4 млн. рублёў. Як бачна, гэтая цана па-ранейшаму ніжэйшая за ўстаноўлены нарматыў у 4,6 млн. рублёў. Вядома, цэны на жалезабетонныя канструкцыі працягваюць расці, таму наша галоўная задача — не дапусціць неаб¬грунтаванага іх росту для сваіх грамадзян.

Таццяна КАНДРАЦЬЕВА, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter