Страцiм-лебедзь Беларусi...

Сёння культурная грамадскасць нашай краiны адзначае дзень памяцi паэтычнага генiя нацыянальнай лiтаратуры — Максiма Багдановiча.

Сёння культурная грамадскасць нашай краiны адзначае дзень памяцi паэтычнага генiя нацыянальнай лiтаратуры — Максiма Багдановiча.

Восемдзесят восем гадоў назад перастала бiцца сэрца аўтара бессмяротных “Зоркi Венеры”, “Слуцкiх ткачых”, “Па-над белым пухам вiшняў”, “Страцiм-лебедзя”, iншых шэдэўраў, што сталiся залатым фондам не толькi айчыннай лiтаратуры, але ўсяе нацыянальнай культуры Беларусi...
Па традыцыi Лiтаратурны музей паэта арганiзуе ў гэты дзень шэраг мерапрыемстваў: апоўднi адбудзецца ўскладанне кветак да помнiка Максiму-кнiжнiку насупраць Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра оперы i балета, а ў саборы святых Пятра i Паўла беларускай сталiцы пройдзе памiнальная служба.
Пасля гэтага ў Лiтаратурным музеi мае адбыцца творчы вечар “Страцiм-лебедзь беларускай лiтаратуры” з удзелам пiсьменнiкаў, музыкаў, усiх, хто цэнiць неўмiручы “Вянок”, хто схiляе галаву перад светлай памяццю паэта.
Канешне, усе Максiмавы паклоннiкi змогуць наведаць яго музей у Траецкiм прадмесцi, а таксама яго фiлiялы “Беларуская хатка”, што на вулiцы Рабкораўскай, i “Фальварак Ракуцёўшчына” пад Маладзечнам.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter