Пра беларускае Палессе і яго таленавітых людзей, здаецца, ведае ўжо весь свет. Але мы не спыняемся расказваць пра унікальных палешукоў і тое, што яны робяць для Радзімы. Гераіня сенняшняга матэрыяла — Алена Серада — змяніла сваё жыццё на 180 градусаў у 52 гады! Цяпер яна гатуе смачнейшыя стравы па старажытных рэцэптах ва ўласнай харчэўні «Палюшкі» ў Тураве. Мы даведаліся, чым тут можна пачаставацца.
— Народ ужо стаміўся ад гэтых кавярняў і аднатыпных кафэ з гучнай музыкай і агромністай колькасцю людзей, — лічыць гаспадыня. — У «Палюшках» я намагалася стварыць дамашнюю атмасферу, каб госці прыехалі — а ўжо накрыты стол, як калісьці ў бабулі. Шмат хто думае, што фішка беларускай кухні — дранікі, але гэта зусім не так. Я больш скажу: беларусаў калісьці прывязалі да бульбы, яны ўвогуле даўней ніколі не елі яе. Нас называлі бацвіннікамі: продкі больш спажывалі буракі, моркву, крапіву, лебяду. Калі госці замаўляюць картоплю, то, вядома, гатую, але прапаную яшчэ і рыбу. Мы побач з Прыпяццю — дык яе тут поўна.
Выбраць з багатага меню «Палюшак» нешта — задача яшчэ тая. Ёсць усё: тлустае, сытнае, нішчымнае, кіслае, салодкае. Галоўная спецыя — любоў, кажа Алена:
— На Масленку гатавала бліны з прыпёкам. У сацыяльных сетках, якія я вяду, іх нават празвалі беларускай піцай. Рэцэпт даволі просты, а атрымліваецца смакацень! Трэба ўзяць муку, яйкі, кефір, соду, соль, цукар і кіпень. На прыпёк усё, што вашай душы заўгодна, — гародніна, фарш, каўбаса, сыр. Спячы блін з аднаго боку, потым пакласці на яго начынне і зверху заліць яшчэ цеста. Выпякаць да гатоўнасці. Яшчэ перарабляю вядомы фастфуд у карысны і смачны нацыянальны аналаг. Ёсць гамбургер, а у меня — салбургер! Дамашні цеплы хлеб, сала, салёны агурчык, цыбулька… Слінкі цякуць.
— Вельмі прыемна было атрымаць гэты неацэнны падарунак, — прызнаецца субяседніца. — Завітвала нядаўна габрэйская кулінарка, якая выдала новую кнігу «Шалом, ежа», і падпісала яе для мяне: «Лена, живи вкусно, долго и счастливо. Спасибо за то, что ты есть у земли белорусской. Для меня ты и есть Беларусь». Гэта лепшы водгук.
Тураў — жывапісны куток краіны. Турысты сюды наведваюцца даволі часта: апроч зялёных лугоў і сінявокай Прыпяці можна натхняцца гісторыяй, глядзець на птушак, якія прылятаюць з далёкай паўднёвай Афрыкі. Некалі ў Браніславаўны гасцілі жыхары Германіі, Турцыі, Мексікі. Аднойчы мужчына еў шчаўе і расплакаўся, бо ўзгадаў родную бабулю.
«Палюшкі», кажа кулінарка, гэта не пра шумныя кампаніі, дзе ніхто нікога не чуе. Гэта пра добрыя, цёплыя зносіны і ўтульнасць. Расказвае яна пра шлюбны каравай. Нягледзячы на тое, што на вяселле зараз часцей замаўляюць торт, даніну традыцыям таксама аддаюць. Калі гаспадыня пячэ яго, назірае, як паднімаецца цеста. Хутка — дык і маладыя спяшаюцца стварыць сям’ю, марудна ці ўвогуле ніяк — наадварот, у кагосьці не надта ляжыць душа да другой палавінкі.
Бліны з прыпёкам
Трэба ўзяць муку, яйкі, кефір, соду, соль, цукар і кіпень. На прыпёк усё, што вашай душы заўгодна, — гародніна, фарш, каўбаса, сыр. Спячы блін з аднаго боку, потым пакласці на яго начынне і зверху заліць яшчэ цеста. Выпякаць да гатоўнасці.
beleckaya@sb.by