Некаторыя чучалы маюць гістарычную каштоўнасць. Аляксей Маціновіч звяртае ўвагу на каня. Гэтаму экспанату без малога 200 гадоў
Аляксей Аляксандравіч сам калісьці з дапамогай экспанатаў спасцігаў асаблівасці будовы розных жывёл. Анатомія для ветэрынара, як, уласна кажучы, і для кожнага лекара, — аснова асноў. Ён 42 гады даносіць гэта сваім студэнтам. Вяртаючыся да лёсу Шарыды, дацэнт успамінае:
— Яе можна было б выратаваць, калі б гаспадары звярнуліся да нас раней. Жывёлу доўга кармілі непадыходзячай ежай. Самы аптымальны варыянт для вярблюда — грубае сена, а не свіны камбікорм, яблыкі і гародніна, якімі яе частавалі. У нас яшчэ ёсць два шкілеты гэтых жывёл. Самы першы трапіў у музей у 1980-я. Яго ўладальнік пры жыцці працаваў у цырку.
Былыя цыркавыя зоркі вельмі часта знаходзяць апошні прытулак у анатамічным музеі. Самая вядомая — індыйская сланіха Нэлі. За свае 48 гадоў яна паспела папрацаваць у трох цырках — Берлінскім, Маскоўскім на Цвятным бульвары і Мінскім. Падчас адной з рэпетыцый 5-тонная артыстка спатыкнулася. Трагічная выпадковасць скончылася шматлікімі пераломамі костак таза. Дактары не змаглі дапамагчы небарацы.
Ёсць тут экспазіцыя чучал. Сёе-тое вырабілі самі супрацоўнікі кафедры. А вось чучалы буйных жывёл могуць зрабіць толькі прафесійныя таксідэрмісты ў акрэдытаваных лабараторыях
Сёння ў нашай краіне шкілет дарослага слана можна ўбачыць толькі тут. На чорна-белай фатаграфіі з прэзентацый экспаната — Нэлі са сваім апошнім дрэсіроўшчыкам. У Віцебску ў яго жывуць сваякі. Калі той прыязджаў да іх у госці, то абавязкова заходзіў “пабачыцца” з любіміцай. Апошні раз быў гадоў пяць таму.
Часцей за ўсё музей папаўняецца за кошт тых жыхароў заапаркаў, што загінулі ад розных хвароб і траўм.
А шкілет чарнаморскага дэльфіна прэзентавалі да 50-годдзя альма-матар выпускнікі, якія ў савецкія часы патрапілі па размеркаванні на працу ў рыбалавецкія флатыліі на Чорным моры.
Нярэдка да супрацоўнікаў кафедры звяртаюцца па дапамогу следчыя органы, калі расследуюць справы аб браканьерстве. Аляксей Маціновіч прыводзіць прыклад:
— Бачыце на сцяне чарапы зуброў? Вось яны якраз і сталі ахвярамі крымінальнага палявання. Рэзананснае злачынства было ўчынена ў Валожынскім раёне некалькі гадоў таму. Іх застрэлілі дзеля галоў. Трафеі, якія браканьеры прыхавалі ў кустах, знайшлі супрацоўнікі прыродаахоўнай інспекцыі. Мы вывучалі іх на прадмет агнястрэльных раненняў.
Былыя цыркавыя зоркі вельмі часта знаходзяць апошні прытулак у анатамічным музеі. Самая вядомая — індыйская сланіха Нэлі. Сёння ў нашай краіне шкілет дарослага слана можна ўбачыць толькі тут
Ёсць тут экспазіцыя чучал: дзік, лось, бабёр, леў. Сёе-тое вырабілі самі супрацоўнікі кафедры. А вось з буйнымі жывёламі больш складана. Выканаць такую працу могуць толькі прафесійныя таксідэрмісты ў акрэдытаваных лабараторыях. Такая ёсць у Белавежскай пушчы, а раней таксідэрміяй сур’ёзна займаліся ў Бярэзінскім запаведніку. Цяпер гэты кірунак там спрабуюць адрадзіць.
У Мінску ёсць прыватныя фірмы, толькі цэны яны заломваюць завоблачныя. Напрыклад, каб вырабіць льва, выкласці трэба не менш за 4 тысячы долараў. У акадэміі на такія мэты сродкаў няма. За гэтыя грошы можна абсталяваць цэлы камп’ютарны клас.
Некаторыя чучалы маюць гістарычную каштоўнасць. Аляксей Маціновіч звяртае ўвагу на каня. Здавалася б, што ў ім адметнага? Але тым не менш экспанату без малога 200 гадоў. Скакун рэдкай пароды гюнтар належаў князю Пятру Вітгенштэйну, які валодаў маёнткамі пад Оршай і Смаленскам. Падчас вайны 1812 года ён камандаваў пяхотным корпусам, які прыкрываў ад французскіх захопнікаў Санкт-Пецярбург. Паводле легенды, любімчык генерала зламаў нагу падчас палявання. Каб увекавечыць баявога таварыша, багаты вяльможа ў 1820 годзе заказаў чучала каня французскім майстрам. Пасля рэвалюцыі княжацкі скакун трапіў у кабінет наркама зямельных спраў, пабываў у інстытуце свінагадоўлі і Горацкай сельгасакадэміі. У 1933 годзе заатэхнічны факультэт з Горак быў пераведзены ў Віцебскі ветэрынарны інстытут, і з ім пераехала чучала каня.
Музей мае тэматычныя калекцыі. Прадстаўлены ў фармалінавых ёмістасцях жудасныя прыроджаныя анамаліі і мутацыі. Шчанюк з незакрытым галаўным мозгам ці двухгаловае цяля — відовішча не для слабанервовых. Часта калекцыя музея папаўняецца і намаганнямі саміх студэнтаў. Неяк яны знайшлі на рацэ Віцьбе ўмерзлага ў лёд бабра. Адубелы труп акуратна высеклі і, каб не пашкодзіць каштоўны матэрыял, разам з глыбай прыцягнулі на кафедру.
Усё, што могуць убачыць тут наведвальнікі, толькі частка ад агульнай калекцыі, якая налічвае больш за 1,5 тысячы экспанатаў. І гэта з улікам таго, што многае было згублена ў час вайны. Калі Віцебск акупіравалі немцы, у будынку корпуса яны размясцілі палявую жандармерыю. Але нават у сырых падвалах, пад грудамі хламу, удалося захаваць многія каштоўныя экспанаты, у тым ліку і каня Вітгенштэйна.
andryxxxz@gmail.com
Фота аўтара