![](/upload/iblock/18b/18b1054a5b5b7909be4a40759da6b2c0.jpg)
![](/upload/iblock/689/689af790b7c3469bbf8e3a7a9c812cc3.jpg)
Ахапкi вярбы
У зале аднаго з дамоў на падворку стаiць некалькi вялiкiх кардонных каробак. З iх выглядваюць упрыгожаныя галiнкi вярбы, якiя нарыхтоўваюць у мужчынскiм падворку ў вёсцы Лысая гара. Зараз iдзе апошняя падрыхтоўка да свята: асноўную частку гатовых букетаў ужо адвезлi ў манастыр.![](/upload/iblock/723/723616ab01d12b98616076a198ef0a81.jpg)
— Прыступаем да ўпрыгожвання загадзя, звычайна з пачаткам Вялiкага посту. Зразаем нават тыя галiнкi, якiя яшчэ не распусцiлiся. Ставiм у ваду ў цёплым памяшканнi. Там вярба паволi пачынае квiтнець. Потым дастаём, звязваем i ставiм у халаднаватае памяшканне, каб захавалася, — пералiчвае этапы працы манашка Варвара (Атрасевiч). — Раней у манастыры пучкi вярбы прысыпалi снегам. А блiжэй да Вербнай нядзелi, калi снег раставаў, даставалi i ўпрыгожвалi.
![](/upload/iblock/c49/c49bcdd49601abe8c77e14088db20a56.jpg)
Пачыналi з невялiкай колькасцi. З часам цiкавасць вернiкаў узрасла, i манашкi сталi нарыхтоўваць больш. На сёлетняе свята — каля 50 000 букетаў.
![](/upload/iblock/2b9/2b96d5589bc128c5ed61e6dc0524aa50.jpg)
Жывы сiмвал свята
— Няважна, з якой вярбой чалавек прыйдзе ў храм. Гэта могуць быць маладыя галiнкi з пупышкамi або «коцiкамi», якiя распусцiлiся, упрыгажэннi выкарыстоўваюць розныя, — заўважае манашка Варвара. — Мы звычайна закупляем яркiя кветкi, стужачкi, ягады, штучную траву для дэкору. А сёлета зiмой самастойна пашылi ўпрыгажэннi з тканiны i стужачак.![](/upload/iblock/227/2275adeb29814d486dc0ce316b1a2e0c.jpg)
Манашка Варвара заўважае некаторыя дзiўныя ўласцiвасцi працы з вярбой:
— На падворак прыходзяць i тыя жанчыны, якiя па стане здароўя не могуць займацца актыўнай фiзiчнай працай. А ўпрыгожванне вярбы асаблiвых намаганняў не патрабуе. Часта заўважаю, як чалавек, нават заўзяты гультай, мяняецца падчас працы. Забывае пра трывогi i хваробы.
![](/upload/iblock/6fd/6fd7c9ca42147deb46915661d5770adb.jpg)
На падворку некаторы час жыла насельнiца, якая каля 20 гадоў хварэе на анарэксiю i дзесяць з iх правяла сярод сясцёр. У канцы мiнулага года ёй паставiлi дыягназ цыроз печанi, павезлi ў бальнiцу. Адтуль — дадому. Сёстры яе наведвалi, заўважалi роспач хворай. Каб супакоіць, падказалi iдэю для ўпрыгожвання вярбы — як сшываць стужачкi, кавалачкi тканiны ў выглядзе кветак i птушак. Праца дапамагла жанчыне акрыяць. Роспач адступiла.
![](/upload/iblock/9b2/9b2aa0bb2d71ed2178055f96e0c78769.jpg)
Вербную нядзелю трэба сустракаць з жывой вярбой. Гэта дрэва першым распускаецца пасля зiмы, тым самым сiмвалiзуе хуткае адраджэнне жыцця. А вось вядомая традыцыя бiць асветленым букетам па плячах родных i прыгаворваць: «Не я б'ю, вярба б'е, здароўе дае», — народны звычай.
Вельмi дзiўна атрымалася: жанчыну на фота завуць Аленкай, а з ёй нiбы брацiк Iванка.
![](/upload/iblock/547/54772c9cb4f4e75615b9e855bde9d18c.jpg)
— Не кожны даходзiць да храма, але ўсе ведаюць, што прынесцi галiнку вярбы ў дом — гэта добра, — адзначае манашка Варвара. — Калi я была маленькай, жанчыны ў вёсцы ўпершыню за вясну выводзiлi жывёл на пашу з галiнкай вярбы ў руках. Лiчылася, што гэта дапаможа трымаць статак у спакоi.
tychko@sb.by