Нацыянальны мастацкі музей — найбуйнейшы ў краіне збор беларускага і замежнага мастацтва.
Але гэта яшчэ не ўсе сюрпрызы, пра якія расказаў дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў:— У дадатак да гімна ў музея з’явіцца і свой штандар. У гонар юбілею 24 студзеня на будынку па вуліцы Карла Маркса, 29 будзе ўрачыста адкрыта памятная дошка. На экран тэлеканала «Беларусь 3» выходзіць новы 8-серыйны дакументальны фільм «Дом, дзе жыве мастацтва». Кожная серыя прысвечана 10-годдзю дзейнасці музея. Акрамя таго, рыхтуецца прэзентацыя салодкай прадукцыі, спецыяльна выпушчанай да юбілею фабрыкай «Камунарка». Гэта — шакалад з выглядам будынка музея, каробка цукерак, упрыгожаная выявай твора Івана Хруцкага «Партрэт незнаёмкі» і набор шакаладу «Слуцкія паясы». Так што ў дзень нараджэння музея можна будзе адчуць не толькі духоўную асалоду ад сустрэчы з яго калекцыяй, але і смак натуральнага шакаладу.
Першыя юбілейныя мерапрыемствы адбудуцца 24 студзеня.
Асноўныя юбілейныя ўрачыстасці пройдуць у лістападзе. Але на працягу ўсяго года ў музеі запланавана шмат розных мерапрыемстваў, у тым ліку міжнародная канферэнцыя рэстаўратараў і доўгачаканае адкрыццё новага будынка ў «музейным квартале».
Серыю мастацкіх праектаў ужо 25 студзеня пачнуць дзве выставы.
Серыю мастацкіх праектаў ужо 25 студзеня пачнуць дзве выставы. Першая — «Маляўнічыя мелодыі» — прымеркавана да 100-гадовых юбілеяў дзвюх мастачак — Раісы Кудрэвіч і Валяр’яны Жоўтак. Другая — «Адкрыццё сучаснасці» — прадэманструе вынікі карпат-лівай 5-гадовай працы музейных рэстаўратараў і пазнаёміць больш чым з 70 прадметамі мастацтва на розных этапах работ, пачынаючы ад навуковых даследаванняў помнікаў, працэсу іх аднаўлення і стану пасля завяршэння рэстаўрацыі.svirko@sb.by