Большой театр Беларуси расширяет детский репертуар

«Пінокіа» на беларускай сцэне

Новая опера для дзяцей «Пінокіа» Глорыі Бруні па матывах казкі Карла Калодзі з’явіцца ў афішы Вялікага тэатра ў дні зімовых канікул, паведамляе прэс-служба тэатра. Упершыню прагучала ў Гамбургу ў 2008 годзе, затым яе ставілі тэатры ў Неапалі, Парме, Лондане і іншых гарадах. Праз некалькі месяцаў казачная гісторыя з’явіцца і на мінскай сцэне. За яе ўвасабленне ўзяліся дырыжор Уладзімір Авадок, мастак Любоў Сідзельнікава і рэжысёр Наталля Бараноўская. Для Наталлі гэта першая рэжысёрская работа на вялікай сцэне тэатра:

pinocchioopera.org

— Гісторыя пра драўляную ляльку, якая стала чалавекам, сёння асабліва актуальная. Мы ўсе робім памылкі, але, выпраўляючы іх, расцём. Так і Пінокіа, часам спатыкаючыся, усё ж такі прыходзіць да таго, што ахвяруе сабой у імя іншага чалавека.

Для беларускай пастаноўкі дырыжор Уладзімір Авадок і кампазітар Глорыя Бруні шукалі найлепшую форму і, здаецца, знайшлі. У мастацкім афармленні пастаноўшчыкі абяцаюць жывапісныя дэкарацыі, яркія касцюмы, выкарыстанне відэапраекцыі і мультыплікацыйны рад. Важна, што ў новай пастаноўцы Вялікага тэатра змогуць прыняць удзел і маладыя артысты. Аб’яўлены кастынг салістаў на галоўныя партыі. Канкурсанты павінны закончыць музычныя вышэйшыя навучальныя ўстановы (ці яшчэ навучацца ў іх) альбо працаваць ў прафесійных музычных тэатрах ці канцэртных арганізацыях і жыць у Мінску.

Тых, хто пажадае прыняць удзел у кастынгу, просяць запоўніць анкету з сайта bolshoibelarus.by і да 27 жніўня даслаць яе разам са сваім фотаздымкам на адрас competition@bolshoibelarus.by. Кастынг пройдзе 5 верасня ў сценах Вялікага тэатра Беларусі.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter