Учора ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прадставілі часовую экспазіцыю «Мы ідзём да цябе, Беларусь!». Новая выстава будзе працаваць да канца студзеня. Мы даведаліся пра яе адметнасці.
Найбольш прыемным падарункам музею да 75-годдзя вызвалення Беларусі стаў цягач для так званага фургона на колах ад кітайскіх прадстаўнікоў.
Звычайна ў асвятленні падзей Вялікай Айчыннай вайны найбольшая ўвага надаецца пачатку наступальнай аперацыі «Багратыён» ці вызваленню Мінска. Насамрэч вызваленне Беларусі пачалося нашмат раней — 23 верасня 1943 года з раённага цэнтра Камарын Палескай вобласці. Новы праект музея гісторыі ВАВ цалкам прысвечаны пачатковаму перыяду вызвалення краіны (верасень 1943-га — люты 1944-га) ад акупацыйнага прыгнёту.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін і дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Дзмітрый ШлЯхцІн: падарунак з удзячнасцю прыняты.
— Пры дапамозе фондавых матэрыялаў музея мы імкнёмся стварыць вобраз воіна-вызваліцеля, адлюстраваць яго цяжкі ратны шлях, данесці да новых пакаленняў памяць пра пэўных людзей на вайне, паказаць героіку падзей, — уводзіць у курс справы дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Дзмітрый Шляхцін. — Мы хочам зрабіць акцэнт на рэчах, якія суправаджалі салдат у штодзённым жыцці. Як ні дзіўна, іх захавалася не надта шмат у параўнанні з прадметамі партызанскага побыту.
Акцэнт у экспазіцыі робiцца на рэчах, якія акружалі франтавікоў у штодзённым жыцці.
Першая частка экспазіцыі складаецца з жывапісных палотнаў і графічных твораў. Гэта работы знакамітых мастакоў — Канстанціна Максімцава, Аляксандра Дзямарына, Міхаіла Карпука, Віктара Палтаўца і іншых. Усе творы жывапісу прадставіць у пастаяннай экспазіцыі магчымасці няма, а вось часовая выстава для гэтай мэты — найлепшы варыянт. Ганаровае месца сярод карцін заняло ўнікальнае палатно Яўгена Красоўскага «Салют паўшаму салдату». Гэтая карціна захавалася з 1942 года — часу яе стварэння.
Ганаровае месца сярод карцін заняло палатно Яўгена КрасоЎскага «Салют паўшаму салдату», якое захавалася з 1942 года — часу яе стварэння.
Рыхтавацца да выставы супрацоўнiкi музея пачалi задоўга да яе адкрыцця.
Прадметы побыту дапамагаюць уявіць вобраз салдата больш яскрава.
Рэчы палкоўнiка Севасцьянава, начальнiка штаба 173-й стралковай Аршанскай дывізіі.
veronulas@sb.by