Касавіца набірае абароты ў гаспадарках Бярэзінскага раёна.
ДЛЯ механізатара АТТ «БЯРЭЗІНСКІ» Уладзіміра Булойчыка гэта ўжо васямнаццаты корманарыхтоўчы сезон.
— За дзень кожны наш механізатар павінен скасіць 16 гектараў, — гаворыць начальнік вытворчага ўчастка № 1 АТТ «Бярэзінскі»
Сяргей Толкач. — Але большасць стараюцца не толькі выканаць, але і перавыканаць дзённае заданне, як гэта робіць, напрыклад, адзін з нашых лепшых працаўнікоў Уладзімір БУЛОЙЧЫК (на здымку). Людзі зацікаўлены матэрыяльна працаваць у поўную моц, каб зарабіць дастойнай працай на дастойнае жыццё.
Разам з Уладзімірам Булойчыкам на касавіцы ў гаспадарцы працуюць яшчэ тры механізатары — Васіль Буры, Аляксандр Шалепін, Уладзімір Гулевіч.
Алена ГРОМАВА
Фота аўтара