Некропаль памяці і смутку

Гісторыя станаўлення краіны заўсёды павінна аб’ядноўваць, а не раз’ядноўваць нацыю, нягледзячы на самыя складаныя, часам супярэчлівыя і трагічныя перыяды нашага жыцця. Аднак не трэба забываць і наступнае: без праўдзівай публічнай ацэнкі мінулага няма сапраўднай будучыні ні ў асобна ўзятым грамадстве, ні ў канкрэтнага чалавека.


Калі мы належным чынам ставімся да логікі гістарычных падзей, вучымся на ранейшых памылках, аддаём даніну шчырай павагі нашым папярэднікам, значыць, тады мы, іх нашчадкі, маем правільныя чалавечыя арыенціры, жывём паўнацэнна і па сумленні. І ўсё ж нас, як соцыум, павінна яднаць гістарычная праўда і духоўная сувязь часоў. А значыць, і лёсы розных пакаленняў беларусаў, так альбо інакш сплеценыя паміж сабой нябачнай ніткай успамінаў. Мяркую, менавіта праз падобную прызму цяпер трэба глядзець на падзеі апошняга стагоддзя айчыннай гісторыі, у якой было ўсё: войны і рэвалюцыі, палітычная змена рэжымаў і ўкладаў жыцця, найвялікшыя ратныя подзвігі і працоўныя дасягненні, страты і расчараванні на зломе савецкай эпохі, а таксама шматлікія надзеі беларусаў на лепшае будучае ў незалежнай краіне.

На Бацькаўшчыне заўжды захоўвалі памяць аб сваіх продках, аддаючы ім традыцыйную даніну павагі. Сёння мы маем вельмі прыгожую шматнацыянальную і многаканфесійную дзяржаву, так было і стагоддзі таму, калі беларускі народ нават не марыў аб уласнай дзяржаўнасці. Аб гэтым сведчаць шматлікія старажытныя і сучасныя пахаванні ў самых розных кутках нашай Радзімы. Блізкае суседства яўрэйскіх, каталіцкіх ці праваслаўных могілак — справа звычайная. 

Тысячы помнікаў, абеліскаў і манументаў выраслі на нашай зямлі пасля ваеннага ліхалецця ў памяць аб мінулых драматычных падзеях: Айчыннай вайне 1812 года, Першай сусветнай, Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнах, на кожнай з якіх была страчана значная частка насельніцтва. Днямі Прэзідэнт падпісаў распараджэнне, якім рэгламентавана: сёлета і ў першым паўгоддзі наступнага года будуць добраўпарадкаваны і адноўлены мемарыялы і помнікі вайсковай славы, адзіночныя помнікі вайсковай славы, адзіночныя і брацкія пахаванні вайскоўцаў, загінуўшых у гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, вайсковыя могілкі, асобныя вайсковыя ўчасткі агульных могілак, месцы масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва. 

Нямала яшчэ ў нашай краіне і пахаванняў мірнага грамадзянскага насельніцтва, якія ўзніклі з-за масавага знішчэння людзей нямецка-фашысцкімі захопнікамі падчас Вялікай Айчыннай, а таксама ў выніку правядзення ў СССР напрыканцы 1930-х — пачатку 1940 гадоў рэпрэсій. Адным з такіх знакавых месцаў для ўсяго беларускага народа — сімвалам памяці і смутку — з’яўляюцца Курапаты. Тут, у лесе на ўскраіне сталіцы, аднойчы трагічна завяршылі свой зямны шлях сотні нашых суайчыннікаў. 

Беларуская грамадскасць плануе ўладкаваць тэрыторыю Курапат, дзе апошнім часам ладзяцца суботнікі, свой унёсак у гэтую добрую справу робіць і медыяхолдынг “СБ. Беларусь сегодня”. Ажыццёўлены ўсенародны збор сродкаў на ўсталяванне на месцы масавага пахавання людзей памятнага знака (лепшы з праектаў якога будзе хуткім часам вызначаны аўтарытэтнай рэспубліканскай конкурснай камісіяй). Самая масавая грамадская арганізацыя краіны — Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі — мусіць устанавіць гэты знак агульнай памяці і жалобы. Неўзабаве кожны з нас, памаліўшыся ў душы за бязвінных ахвяр, зможа прыйсці сюды і ўскласці кветкі.

Звычайна людзі не праводзяць на могілках шумныя акцыі і мітынгі. Аднак, відаць, не ў гэтым выпадку — для некаторых апазіцыянераў падобная публічная валтузня стала нормай паводзін.

На жаль, некропаль у Курапатах неаднойчы станавіўся разменнай манетай у руках асобных апазіцыянераў, усялякіх агрэсіўна настроеных гарадскіх “актывістаў”, якія дагэтуль адмыслова імкнуцца прыватызаваць памяць аб загінуўшых, маніпулююць пачуццямі людзей, каб скарыстаць сітуацыю ва ўласных палітычных мэтах. 

Нездарма “тэмай Курапат” гэтыя “дзеячы” сістэматычна апрацоўваюць грамадскую думку, ствараючы сабе імідж абаронцаў і пакутнікаў, што пацярпелі “за агульную справу”. Па-ранейшаму, на шматлікіх “незалежных” інтэрнэт-рэсурсах, сайтах і ў сацыяльных сетках пэўныя радыкальна-палітычныя апазіцыйныя структуры вядуць жорсткі піяр узнікшага нядаўна “рэстараннага супрацьстаяння грамадскасці”, іншых “тэматычных” мерапрыемстваў.

Адно не могуць уцяміць сабе гэтыя гора-“валанцёры”: Курапаты — не месца палітычнага разладу, а сімвал памяці ўсяго беларускага грамадства. 

Вось такія навіны. Сустрэнемся... 

МНЕНИЯ

Владимир Мищанчук, заслуженный артист Беларуси, декан театрального факультета Белорусской государственной академии искусств:

— Я считаю, что Куропаты должны стать тем местом, где мы всегда могли бы отдать дань памяти всем тем, кто пережил трагические времена в Беларуси в XX веке. Людям разных национальностей и вероисповеданий, не разделяя их по каким-то из этих признаков. Они все были кому-то соседями и знакомыми, кому-то — родными и близкими людьми и они дали жизнь нам — следующим поколениям белорусов. Ни у кого нет права присваивать себе сегодня это место. Какая разница, кто там похоронен? Они все жили на нашей земле. Не нам судить, кто виноват в случившихся трагедиях. Всех судить может только один судья — Господь. Достойно увековечить память жертв — вот на чем надо сейчас сосредоточить наш общественный темперамент.

Алексей Дударев, драматург, председатель Белорусского союза театральных деятелей:

— Ситуация зашла в какой-то тупик... Кто-то на этой дороге не заметил знака “Стоп”? Значит, надо разворачиваться и возвращаться к этому знаку. “Кирпич”, наверное, висел, но кто-то предпочел отвести взгляд. Мне грустно от всего этого, потому что издавна не принято было у белорусов веселиться, затевать драки возле кладбища... Дело даже не столько в религии, сколько в общечеловеческом коде поведения, выработанном веками и тысячелетиями. Это наша белорусская история, в которой, как и в любой другой, есть и плохое, и хорошее. Кесарю — кесарево, Богу — Богово, а человеку — человеческое. 

Татьяна Мархель, народная артистка Беларуси: 

— Здаецца, усе ведаюць, что Курапаты — трагічнае месца для беларусаў, месца масавых расстрэлаў тых, каго напаткаў трагічны лёс і крывавы час. Але пра гэта трэба гаварыць прафесійнай навуковай мовай, гісторыю Курапат трэба дасканала вывучаць. Мне дзіўна: як гэта сёння знаходзяцца людзі, якія не паважаюць сваю гісторыю. Калі мы перастанем дзяліць нашыя ахвяры на “правых” і “вінаватых”? Здаецца, ні ў адной краіне свету не адбываецца такога. Жывём усе побач, а так і не навучыліся прымаць адзін аднаго такімі, як ёсць, — з рознымі поглядамі. Адразу пачынаюцца бойкі і сваркі. Дзе ж нашая талерантасць? Можа, яна прыгожы міф? У такія моманты зноў і зноў узнікае пытанне: чаму нас вучыць гісторыя?

sav@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter