ці Правапіс прыстаўных зычных Урокі для чытачоў “НГ” вядзе загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, прафесар, доктар філалагічных навук Віктар ІЎЧАНКАЎ.
Беларускаму маўленню не ўласціва, каб словы і склады пачыналіся з так званых лабіялізаваных (агубленых) галосных [о] і [у]. Таму мы і маем: вобмаль, вобмацкам, вобмельгам, вобмешка, вогнік, вожаг, вугал, вуда, вуліца, вусы, вусны, вушы, вучань. Калі [о] становіцца ненаціскным, а значыць, пераходзіць у [а], то прыстаўны [в], як правіла, адпадае: вобад — абады, воблака — аблокі, вобласць — абласцей, воблік — аблічча, вобраць — аброць, водкуп — адкупіць, водступ — адступіць, возера — азёры, вопіс — апісваць, волава — алавяны, вокіс— акісляць. Заўважым, што ў нашай мове амаль не засталося спрадвечных слоў з пачатковым [о]. Яго наяўнасць сведчыць пра запазычанасць слова: омуль, онікс, опера, опіум, оптам, оптыка, опус, орган, ордэн. Толькі зрэдку націскны [о] сустракаецца ў пачатку слоў славянскага паходжання: одум, ойча, оканне, часціца от. Гэта словы параўнальна нядаўняга ўтварэння. Націскное о на пачатку слова сустракаецца ў назвах уласных: Обаль — прыток Заходняй Дзвіны і назва гарадскога пасёлка, Ольса — прыток Бярэзіны — Дняпра, Орпа — прыток Віліі — Нёмана, Ордаць — назва перасохлай ракі. Непадляганне запазычаных і нядаўна ўтвораных слоў фанетычнаму закону ўзнікнення прыстаўных зычных перад [о] і [у] можа сведчыць пра тое, што гэты працэс у беларускай мове спынены, чаму, відаць, паспрыяла фіксаванне прыстаўных на пісьме. Калі, напрыклад, прыстаўны [j] пісьмова не пазначаўся, то ён і застаўся і ў запазычаных, і спрадвечных словах, пра што гаворка пойдзе крыху ніжэй. Прыстаўныя гукі ў мовазнаўстве называюць пратэзамі (з грэчаскай мовы — prosthesis) ці пратэтычнымі, што ўказвае на іх функцыю — дабаўленне, прыстаўка да пачатку слова неэтымалагічнага гука для зручнасці вымаўлення. Прыстаўныя зычныя раз-віваліся і пашыраліся на моўнай глебе беларусаў. Яны ўзнікалі не толькі перад пачатковымі в і у. Напрыклад, прыстаўны [j] з’явіўся перад пачатковым [і]. Пісьмовая традыцыя замінала перадачы гэтай фанетычнай з’явы, што назіраем і зараз: яна не фіксуецца на пісьме, аднак адлюстроўваецца ў транскрыпцыі (гуказапісе): іх — [jіх], імя — [jімя], ікаўка — [jікаўка]. Шчыра казаць, у сучасным вымаўленні губляецца гэтая прыроджаная асаблівасць роднай мовы. Мы часцей за ўсё словы на [і] вымаўляем без прыстаўнога [j], чым парушаем арфаэпічную норму. Забываемся пра словы, якія можам знайсці ў шматлікіх падручніках. Напрыклад: “Перад кожным гукам [і] ў пачатку слова і пачатку склада захоўваецца ў беларускай мове гук [j] (й)... У беларускай мове гук [і] нідзе не сустракаецца ў пачатку слова і склада” (Юргелевіч П.Я. Курс сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі каментарыямі. — Мінск, 1974. — С. 83). Сучасныя фармулёўкі больш стрыманыя: “Як прыстаўны звычайна разглядаюць [й] у пачатку слова перад націскным галосным [і] : іней (йін’ей), іскра (йіскра), іхні (йіхн’і)”. І далей: “Ён не ўзнікае перад ненаціскным [і], асабліва калі апошні сам з’яўляецца прыстаўным: інтарэс, інстытут, ільняны, ірдзець, істужка” (Беларуская мова: Энцыкл.— Мінск, 1994. — С.438). Відавочна, што арфаэпічная норма, якая не фіксуецца на пісьме, можа страціцца хутчэй. Але ж сёння мы павінны вымаўляць [jісны], [jікаўка], а пісаць — існы, ікаўка. Калі папярэдняе слова заканчваецца зычным гукам і пасля яго няма паўзы, на месцы [і] вымаўляецца [ы]: [адыскры], [адынейу], а пасля галоснага — гук [і] пераходзіць у [й] [маці й сын]. Хаця пішам: ад іскры, ад інею, маці і сын. У новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” правапіс прыстаўных зычных паслядоўна адлюстроўвае асаб-лівасці сучаснага літаратурнага вымаўлення і амаль не памяняўся. Прыстаўная літара в пішацца перад націскным [о]: у пачатку слоў: в?озера, в?ольха, в?осень, в?оспа, в?ось, в?окны, в?отчына, в?ойкаць, в?обад, в?орыва, в?облака, в?обласць, в?остраў, В?огненная Зямля, В?ольга і інш., у вытворных ад іх словах пасля прыставак: абв?остраны, адв?орваць, пав?ойкаць, ув?осень; але: ?окаць (і вытворныя ад яго), ?одум. Пры змене месца націску о пераходзіць у а і прыстаўная в у гэтых словах не пішацца: абад?ы, азёрны, ас?енні; перад прыстаўкамі о-, об-, од- (от-): в?окіс, в?окісел, в?оклік, в?окліч, в?окрык, в?опыт, в?опіс, в?обземлю, в?обмацкам, в?обыск, в?одгалас, в?одгук, в?оддаль, в?одзыў, в?одпаведзь, в?одпуск, в?одсвет, в?одступ, в?отруб’е і інш., а таксама нав?обмацак, нав?оддалек, пав?одле, нав?одшыбе і інш. У словах в?ока, в?остры, в?осем, вак?ол і вытворных ад іх прыстаўная в захоўваецца незалежна ад месца націску: вач?эй, вач?амі, зав?очны, увачав?ідкі, увачч?у; вастр?ыць, вастрын?я, завастр?энне; васьмёра; вак?оліца, навак?олле, вак?олічны. Можам заўважыць пэўныя зрухі ў правапісе прыстаўнога [в]: чым больш слова засвойваецца і яго частотнасць ужывання павышаецца, тым больш паслядоўна яно падлягае законам мовы, у якую трапіла. Напрыклад, слова грэчаскага паходжання охра (так мы называем даволі танную з-за сваёй распаўсюджанасці ў прыродзе мінеральную натуральную фарбу) раней падавалася без прыстаўнога в (Лобан М.П., Суднік М.Р. Арфаграфічны слоўнік.— Мінск, 1971. — С.187). На сёння яно і вытворныя ад яго падаюцца з прыстаўным в: вохра, вохравы, вохрыць. Пачатковае о ў гэтых выпадках трэба лічыць ужо факультатыўнай праявай. Таму ў адпаведнасці з новай рэдакцыяй прыстаўная літара в пішацца перад націскным [о] ў запазычаных словах: в?охра, в?оцат і вытворных ад іх: в?охрыць, пав?охрыць, воцатнак?іслы і інш. Прыстаўная літара в не пішацца ў запазычаных словах і некаторых уласных імёнах і назвах перад пачатковым націскным [о]: ?опера, ?оперны, ?ода, ?ордэн, ?офіс, Оксфард, Ом, Омск, Орша і інш. Як адзначалася, прыстаўны [в] узнікае таксама перад націскным [у]. Прыстаўная літара в пішацца: перад каранёвым у ў пачатку слоў: в?угал, в?уда, в?угаль, вуж, ву?зел, в?узы, в?уліца, вунь, вус, в?усны, в?уха, в?учань, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: абв?углены, каменнав?угальны, чатырохвуг?ольнік, зав?улак, нав?удзіць, вудз?ільна, вузл?ы, вузлав?аты, вус?аты, чарнав?усы, вус?ач, вуч?ыцца, нав?ука, навуч?альны, педвуч?ылішча, вуш?эй, вуш?амі, завушн?іцы, лапав?ухі, залатав?уст і інш.; перад націскнымі прыстаўкамі у-, уз- (ус-): в?упраж, в?узгалаўе, в?усцілка, в?усціш, в?усцішна. Прыстаўная літара в не пішацца перад націскным пачатковым [у]: у запазычаных словах: ?ультра, ультрафіял?етавы, ?унтэр, ?унікум, ?унія, ?урна; угра-фінскі, узі (аўтамат ізраільскай вытворчасці), але: в?устрыца; ва ўласных імёнах і назвах: Ульяна, Ула, Умань, Уздзенскі раён, Узда, Урал, Узбекістан, Украіна, Ушачы, Уэльс і інш. Акрамя ўказаных пратэтычных гукаў у роднай мове існуе прыстаўны зычны [г] ( ). Больш распаўсюджаны ён у паўднёва-заходніх гаворках: авёс, арэх, ікаць і інш. У літаратурнай мове прадстаўлены невялікай групай слоў: гэты і запазычаннямі гармата, Ганна. Часам прыстаўным беспадстаўна лічылі гук [г] у словах гісторыя, гарбуз. Статус літары г як прыстаўной і да сёння аспрэчваецца, хаця значная распаўсюджанасць гэтай з’явы ў дыялектах пацвярджае яго. У новай рэдакцыі адзначаецца: прыстаўная літара г пішацца ў займенніках гэты, гэтакі, гэтулькі і ў прыслоўях гэтак, гэтаксама, дагэтуль, адгэтуль. З прыстаўной літарай г пішуцца выклічнікі: гэй, го, га.
Зваротная сувязь
Скажыце, калі ласка, адкуль пайшла назва вёскі Усяжа? Дзякуй. Дзмітрый.
— Ад назвы ракі. Уса — прытокі Бярэзіны — Нёмана. Усяжа — прыток Гайны — Бярэзіны — Дняпра. Рэкі так называліся, хутчэй за ўсё, ад балтыйскай назвы дрэва ясень — юсіс, які звычайна расце на вільгаці, у пойменных і байрачных месцах.
Добрага часу сутак! Адкуль у нас з’явілася ён замест он? Вялікі дзякуй. golas-09
— Асабовы займеннік ён не ўзнікае замест нечага, як вы пішаце. Гэта натуральны ход развіцця роднай мовы. У перыяд агульнаўсходнеславянскага адзінства, калі яшчэ не былі сфарміраваны беларуская, руская і ўкраінская мовы, у мове беларускай народнасці ў слове онъ развіўся прыстаўны [j]. Ён з’явіўся пад уплывам ускосных склонаў: яго, яму, ім і г.д.