На сваіх на дваіх

У Брэсце канфiскавалi першы аўтамабиль у п'янага вадзiцеля
Такі вердыкт вынес суд Маскоўскага раёна абласнога цэнтра ў час выязнога пася-джэння ва ўпраўленні ДАІ УУС.

Суддзя разгледзела справу жыхара вёскі Пелішча Камянецкага раёна, які напрыканцы мінулага года быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за язду ў стане алкагольнага ап’янення. Тады ён быў пазбаўлены права кіраваць транспартным сродкам на 3 гады. Аднак ужо менш чым праз год малады чалавек зноў быў затрыманы

п’яным. У кастрычніку 2013 года была ўзбуджана крымінальная справа.

Мужчына так і не змог патлумачыць, што падштурхнула яго сесці за руль у нецвярозым стане паўторна, не маючы пасведчання, але сваю віну прызнаў і паабяцаў больш так не рабiць. З улікам усіх акалічнасцей — у парушальніка чацвёра дзяцей — суд пастанавіў накіраваць яго на папраўчыя работы тэрмінам 2 гады, пазбавіць права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, на 5 гадоў і канфіскаваць аўта-мабіль.

Арцём КІР’ЯНАЎ, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter