Мыйце, людзі, рукі

Брушны тыф трапіў на Брэстчыну з Маскоўскай вобласці.
Брушны тыф трапіў на Брэстчыну з Маскоўскай вобласці.

Успышку захворвання зарэгістравалі ў падмаскоўным Падольску яшчэ ў лістападзе, а праз месяц тыф выявілі на Брэстчыне і Магілёўшчыне. У Брэст яго прывезлі дзве брэстаўчанкі, якія працавалі ў Падмаскоўі і пражывалі ў прыватным інтэрнаце разам з 300 чалавекамi. Усе яны атрымалі прафілактычныя прышчэпкі, прычынамі ўзнікнення тыфу ў дадзены момант займаецца Расспажыўнагляд.

Брэсцкі занальны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя нагадвае, што неабходна прымаць усе захады для прафілактыкі. Часцей за ўсё заражэнне адбываецца праз брудныя рукі, бялізну, посуд, дзвярныя ручкі, інфекцыя захоўвае свае ўласцівасці ў вадзе.

Арцём КІР’ЯНАЎ, «Р»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter