У творчым почырку вядомага беларускага кампазітара музыказнаўцы знаходзяць уплывы многіх культур свету
У праграме творчага вечара Сяргея Картэса, які праходзіў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі, гучала яго прыгожая, рамантычная музыка з балета “Апошні Інка”, які, дарэчы, быў з поспехам пастаўлены ў Гаване, выконвалася і опера “Мядзведзь”.
Маэстра — адзін з самых пладавітых і пазнавальных кампазітараў Беларусі. Меламаны памятаюць, напрыклад, і пастаноўку ягонай оперы “Візіт дамы” ў Тэатры оперы і балета — гэта была падзея ў музычным жыцці краіны. Ён аўтар дзясяткаў музычных партытур да спектакляў, пастаўленых у розныя гады ў вядучых тэатрах Беларусі, музыкі да фільмаў, у тым ліку і такіх вядомых, як “Вазьму твой боль” і “Чорны замак Альшанскі”. Міжнародную вядомасць Картэсу прынеслі інструментальныя, а таксама вакальныя і вакальна-сімфанічныя цыклы на вершы Яўгенія Еўтушэнкі, Янкі Купалы, Максіма Танка, Гарсія Лоркі, Нікаласа Гільена, Жака Ленуара.
На канцэрце ў філармоніі ігралі музыканты Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора Аляксандра Анісімава, выступалі салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Алена Бундзялева, Юрый Балацько і Станіслаў Трыфанаў.
У Сяргея Альбертавіча цікавая біяграфія, ён прадстаўнік старадаўняга расійскага роду. Нарадзіўся ў Аргенціне, куды сям’я ягонай маці эмігравала ў 1920 годзе. А бацька Сяргея Картэса — чыліец. Першыя дваццаць гадоў жыцця будучы кампазітар правёў у Аргенціне і вучыўся музыцы ў Буэнас-Айрэсе. Пасля Другой сусветнай вайны сям’я Картэса падала прашэнне аб атрыманні савецкага грамадзянства і вяртанні на радзіму. Пераезд у СССР стаў магчымым толькі ў 1955 годзе. У Мінску Сяргей Картэс закончыў кампазітарскі факультэт Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі.
Ала Казакевіч
Мелодыі Сяргея Картэса
У творчым почырку вядомага беларускага кампазітара музыказнаўцы знаходзяць уплывы многіх культур светуУ праграме творчага вечара Сяргея Картэса, які праходзіў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі, гучала яго прыгожая, рамантычная музыка з балета “Апошні Інка”, які, дарэчы, быў з поспехам пастаўлены ў Гаване, выконвалася і опера “Мядзведзь”. Маэстра — адзін з самых пладавітых і пазнавальных кампазітараў Беларусі. Меламаны памятаюць, напрыклад, і пастаноўку ягонай оперы “Візіт дамы” ў Тэатры оперы і балета — гэта была падзея ў музычным жыцці краіны. Ён аўтар дзясяткаў музычных партытур да спектакляў, пастаўленых у розныя гады ў вядучых тэатрах Беларусі, музыкі да фільмаў, у тым ліку і такіх вядомых, як “Вазьму твой боль” і “Чорны замак Альшанскі”. Міжнародную вядомасць Картэсу прынеслі інструментальныя, а таксама вакальныя і вакальна-сімфанічныя цыклы на вершы Яўгенія Еўтушэнкі, Янкі Купалы, Максіма Танка, Гарсія Лоркі, Нікаласа Гільена, Жака Ленуара.