НЕЧАКАНЫЯ сакавіцкія маразы ўнеслі карэктывы ў дзейнасць пераправы праз раку Прыпяць каля Турава. З-за вялікага наплыву шугі зноў часова разведзены пантонны мост. Людзей кругласутачна перапраўляе катар.
НА пераправе пастаянна дзяжурыць тэхніка. У выхадны дзень экскаватар паглыбляў рачное дно, каб да берага мог прышвартоўвацца ледакол “Байкал”. Курсіруюць аўтобусы і маршруткі з Турава і Жыткавічаў. У зарэчныя вёскі з Турава па раскладзе адпраўляюцца мясцовыя аўтобусы. Столінская аўтабаза № 12 адкрыла дадатковы аўтобусны маршрут з аграгарадка Альшаны (у сталіцу праз Пінск). Штодзённа праз Тураў і Лельчыцы на Гомель і Мазыр праходзяць аўтобусы з Пінска і Століна. Адноўлены рэйсы маршрутак са сталіцы да прыпяцкай пераправы.
Кругласутачна ля ракі дзяжураць спецыялісты Жыткавіцкага ДРБУ № 42 і раённай службы МНС. Няспынна нясуць вахту і валанцёры — запрашаюць пасажыраў пагрэцца і пачаставацца гарачай гарбатай ва ўсталяваным побач вагончыку.
У гэтыя дні гаспадаркі Жыткавіцкага раёна, размешчаныя на левабярэжжы, вымушаны дастаўляць малако на Тураўскі малочны камбінат праз Мазыр і Лельчыцы. А гэта дадатковыя некалькі соцень кіламетраў. З пацяпленнем пантонная пераправа адновіцца для грузавога і легкавога транспарту.
Малакавозы накручваюць лішнія кіламетры
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.