Лукашенко подписал указы о присуждении премии «За духовное возрождение» и специальных премий деятелям культуры и искусства

Фото  БЕЛТА

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 5

Аб прысуджэннi прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

1. За актыўную дзейнасць у гуманiтарнай галiне, што садзейнiчае захаванню i памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзi любовi да Айчыны, умацаванню духоўных каштоўнасцей i iдэй мiласэрнасцi, прысудзiць прэмiю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «3а духоўнае адраджэнне» 2021 года:

грамадскаму аб’яднанню «Магiлёўскi абласны гiсторыка-патрыятычны пошукавы клуб «Вiккру» — за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзi, увекавечванне памяцi абаронцаў Айчыны, рэалiзацыю разведвальных пошукавых праектаў «Памяць», «Дняпроўскi рубеж» i «Сожскi рубеж» на Магiлёўшчыне;

калектыву дзяржаўнай установы адукацыi «Цэнтр дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi г. Брэста» — за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне дзяцей i моладзi, рэалiзацыю праекта «Пост Памяцi Брэсцкай крэпасцi», актыўны ўдзел у мiжнародным мiратворчым руху;

Мясцоваму дабрачыннаму фонду iмя Аляксея Талая — за асаблiвыя заслугi ва ўвасабленнi iдэй гуманiзму, рэалiзацыю дабрачынных праектаў, накiраваных на захаванне гiстарычнай памяцi i традыцый, падтрымку дзяцей, якiя пацярпелi ад ваенных дзеянняў;

протаiерэю Кiрылу Уладзiмiравiчу Шолкаву, настаяцелю храма iконы Божай Мацi «Усецарыца» ў г. Мiнску, старшынi Сiнадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасцi i сацыяльным служэннi Беларускай Праваслаўнай Царквы, — за вялiкi асабiсты ўклад ва ўмацаванне духоўных каштоўнасцей, самаадданую працу ў галiне асветнiцтва i царкоўнай дабрачыннасцi;

Рэспублiканскаму грамадскаму аб’яднанню «Патрыёты Беларусi» — за рэалiзацыю сацыяльна значных праектаў, накiраваных на фармiраванне грамадзянскай самасвядомасцi i ўмацаванне дзяржаўнага суверэнiтэту.

2. Мiнiстэрству культуры ажыццявiць выплату прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «3а духоўнае адраджэнне» 2021 года са сродкаў фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.

3. Вызвалiць сумы прэмiй, атрыманых у адпаведнасцi з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фiзiчных асоб.

4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка.

6 студзеня 2022 г. г. Мiнск.



Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 3

Аб прысуджэннi спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь


У мэтах стымулявання i сацыяльнай падтрымкi дзейнасцi ў галiне фiзiчнай культуры i спорту пастанаўляю:

1. За актыўную дзейнасць па папулярызацыi фiзiчнай культуры i спорту, развiццi фiзкультурна-спартыўных традыцый, якiя садзейнiчаюць фармiраванню гарманiчнай асобы, прысудзiць спецыяльную прэмiю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Беларускi спартыўны Алiмп» 2021 года ў памеры 100 базавых велiчынь кожнаму:

Бокаму Iгару Аляксандравiчу, спартсмену-iнструктару нацыянальнай каманды Рэспублiкi Беларусь па iнваспорце ўстановы «Рэспублiканскi цэнтр алiмпiйскай падрыхтоўкi па паралiмпiйскiх i дэфлiмпiйскiх вiдах спорту»;

Зайцаву Артуру Яўгеньевiчу, старшаму трэнеру нацыянальнай каманды Рэспублiкi Беларусь па барацьбе вольнай дзяржаўнай установы «Рэспублiканскi цэнтр алiмпiйскай падрыхтоўкi «Стайкi»;

Ляпарскай Iрыне Юр’еўне, галоўнаму трэнеру нацыянальнай каманды Рэспублiкi Беларусь па гiмнастыцы мастацкай установы «Рэспублiканскi цэнтр алiмпiйскай падрыхтоўкi па гiмнастыцы мастацкай».

2. Мiнiстэрству фiнансаў у 2022 годзе выдзелiць з рэзервовага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Мiнiстэрству спорту i турызму сродкi на выплату спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Беларускi спартыўны Алiмп» 2021 года з улiкам памеру базавай велiчынi на дату выплаты.

3. Не абкладаць падаходным падаткам з фiзiчных асоб сумы спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Беларускi спартыўны Алiмп» 2021 года, якiя выплачваюцца ў адпаведнасцi з дадзеным Указам.

4. Дадзены Указ уступае ў сiлу пасля яго падпiсання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка.

3 студзеня 2022 г.  г. Мiнск.

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 6

Аб прысуджэннi спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь


1. За выдатныя дасягненнi ў галiне музычнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, журналiстыкi, народнай i аматарскай мастацкай творчасцi, навучання i выхавання творчай моладзi, якiя атрымалi грамадскае прызнанне, прысудзiць спецыяльную прэмiю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2021 года:

аўтарскаму калектыву ў складзе Гладкай Людмiлы Леанiдаўны, аглядальнiка рэдакцыi аддзела палiтычнай iнфармацыi ўстановы Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Выдавецкi дом «Беларусь сегодня», Карповiча Алега Iванавiча, аглядальнiка аддзела падрыхтоўкi iлюстрацый упраўлення аб’яднанага сакратарыята ўстановы Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Выдавецкi дом «Беларусь сегодня», Цераховiча Юрыя Леанiдавiча, генеральнага дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю «Тэхнагруп», — за значны ўклад у развiццё беларускай журналiстыкi, стварэнне цыкла публiкацый па актуальных пытаннях грамадска-палiтычнага жыцця краiны;

Громаву Уладзiмiру Валер’евiчу, артысту-вакалiсту (салiсту) — вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай тэатральна-вiдовiшчнай установы «Нацыянальны акадэмiчны Вялiкi тэатр оперы i балета Рэспублiкi Беларусь», народнаму артысту Беларусi, — за стварэнне высокамастацкiх вобразаў у прэм’ерных спектаклях Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатра оперы i балета Рэспублiкi Беларусь;

заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублiкi Беларусь народнаму ансамблю танца «Крыжачок» Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта — за значны ўклад у захаванне традыцый харэаграфiчнага мастацтва, актыўны ўдзел у грамадска-культурным жыццi краiны;

заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублiкi Беларусь узорнаму тэатру эстрады «Капелька» Мiрскага сельскага Дома культуры дзяржаўнай установы культуры «Баранавiцкая раённая клубная сiстэма» — за значны ўклад у выхаванне творчай моладзi, паспяховы ўдзел у рэспублiканскiх i мiжнародных конкурсах i фестывалях;

заслужанаму калектыву Рэспублiкi Беларусь Прэзiдэнцкаму аркестру Рэспублiкi Беларусь дзяржаўнай установы «Палац Рэспублiкi» Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь — за значныя дасягненнi ў развiццi эстраднага мастацтва, рэалiзацыю музычных праектаў у рамках Года народнага адзiнства;

Казачку Васiлiю Андрэевiчу, загадчыку фiлiяла № 15 Цэнтра ганчарства в. Гарадная дзяржаўнай установы культуры «Столiнская раённая клубная сiстэма», — за значны асабiсты ўклад у захаванне традыцый ганчарнага рамяства;

калектыву ўстановы адукацыi «Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт культуры i мастацтваў» — за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзi, рэалiзацыю грамадска-культурных праектаў;

Клiмко Наталлi Аляксандраўне, кiраўнiку народнага аматарскага калектыву Рэспублiкi Беларусь клуба майстроў народнай творчасцi «Каляровая альтанка» Навагрудскага раённага Цэнтра рамёстваў дзяржаўнай установы культуры «Навагрудскi раённы цэнтр культуры i народнай творчасцi», — за плённую працу па захаваннi традыцый вырабу беларускай выцiнанкi;

Нацыянальнаму алiмпiйскаму камiтэту Рэспублiкi Беларусь — за арганiзацыю i правядзенне спартыўна-культурнага фестывалю «Вытокi. Крок да Алiмпу», накiраванага на папулярызацыю здаровага ладу жыцця, умацаванне сямейных каштоўнасцей i захаванне нацыянальных традыцый.

2. Мiнiстэрству культуры ажыццявiць выплату спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2021 года са сродкаў фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.

3. Вызвалiць сумы прэмiй, атрыманых у адпаведнасцi з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фiзiчных асоб.

4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка.

6 студзеня 2022 г. г. Мiнск.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter