Кастрычнік — месяц, багаты на падзеі і святы. Сярод іх асабліва вылучаецца цудоўнае сямейнае свята: Дзень маці.
Фото из архива «СБ»
У Купалаўскім тэатры ўпэўнены: гэты дзень — добрая нагода павіншаваць сваіх дарагіх матуль і бабуль, выказаць ім сваю шчырую падзяку за любоў і штодзённы клопат. Спецыяліст аддзела развіцця тэатра Дар’я Талалаева дадае:
— Купалаўскі тэатр падтрымлівае гледачоў у жаданні зрабіць для сваіх матуль падарунак і распачынае акцыю «Кветкі. Квіткі. Купалаўскі». Пры набыцці двух квіткоў на спектаклі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы можна атрымаць яшчэ адзін квіток са зніжкай у 99,9 %! А што можа быць лепей, чым правесці адзін ці некалькі вечароў разам са сваімі блізкімі, атрымаць зарад натхнення і добрага настрою?
Акцыя пройдзе з 1 па 14 кастрычніка ўключна, таму ўся сям’я зможа наведаць добрыя і мудрыя пастаноўкі, якімі славіцца тэатр. Каб прыняць удзел у акцыі, неабходна набыць квіткі ў тэатральнай касе па адрасе: вул. Энгельса, 7а. Зніжка распаўсюджваецца на квіток меншага кошту.
Ко Дню матери Купаловский театр проводит акцию «Кветкі. Квіткі. Купалаўскі»
Фото:
Александр КУЛЕВСКИЙ