Дэлегацыя з Беларусі, якую ўзначальваў намеснік Міністра інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, прымала ўдзел у 18-й Міжнароднай Вільнюскай кніжнай выставе-кірмашы. На нацыянальным стэндзе былі прадстаўлены лепшыя ўзоры кніжнай прадукцыі, выпушчаныя ў свет у 2016 годзе выдавецтвамі “Беларусь”, “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, “Мастацкая літаратура”, “Вышэйшая школа”, “Народная асвета”, выдавецкімі дамамі “Звязда”, “Беларуская навука” ды іншымі. Ладзілася таксама экспазіцыя кніг, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Беларусь на выставе прадстаўлялі кнігагандлёвая арганізацыя “Белкніга” і музей “Замкавы комплекс “Мір”.
Беларуская дэлегацыя наведала й Вільнюскую беларускую гімназію імя Ф. Скарыны. У падарунак навучальнай установе перададзена шэсць вялікіх камплектаў кніг, у кожным з якіх — па 127 найноўшых беларускіх выданняў. А ў адказ гімназісты зладзілі для гасцей прыгожы канцэрт.
Нагадаем, Віленская беларуская гімназія была афіцыйна адкрыта ў студзені 1919 года. Яна стала адной з першых беларускіх сярэдніх школ у Літве. Сёння гэта адзіная беларускамоўная навучальная ўстанова ў суседняй краіне, якая дае поўную сярэднюю адукацыю.
Голас Радзімы № 9 (3513), чацвер, 2 сакавіка, 2017 у PDF
Новыя айчынныя выданні перададзены Вільнюскай беларускай гімназіі імя Францыска Скарыны
Кнігі ў падарунак гімназістам
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.