У Нацыянальнай бібліятэцы прадставілі старадаўнія рарытэты

Кніга кніг

Унікальнай можна назваць выстаўку “Кніга кніг” у Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У Мінску ўпершыню прадставілі факсімільнае ўзнаўленне аднаго з самых старажытных тэкстаў Новага Запавету — “Паслання апостала Пятра”, якое датуецца ІІІ стагоддзем. Магчымасць убачыць рарытэт з’явілася дзякуючы супрацоўніцтву з Бібліятэкай Ватыкана, паведаміў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.
У экспазіцыю, прымеркаваную да 500-годдзя Бібліі Францыска Скарыны і Дня праваслаўнай кнігі, уключылі таксама дакументальныя помнікі, якія паказваюць тысячагадовую гісторыю пашырэння Бібліі на беларускіх землях: ад Тураўскага Евангелля XI стагоддзя і Полацкага Евангелля ХІІ—ХІІІ стагоддзяў да сучасных выданняў. Экспанаты XV—XX стагоддзяў з фонду бібліятэкі расказваюць аб старадаўніх рукапісных зводах біблейскіх тэкстаў, іх перакладах і выданнях Беларусі, Расіі, Украіны, Заходняй Еўропы. Гэта арыгінальныя рукапісныя і друкаваныя экзэмпляры на розных мовах, ілюстраваныя знакамітымі майстрамі розных стагоддзяў.

“Нягледзячы на тое што ў наша жыццё актыўна прыходзяць тэхналогіі, кнігі застануцца, — упэўнены Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел. — Калі мы чытаем, адбываецца нешта большае. Мы прычыняемся да гісторыі, да кнігі — і па-іншаму ўспрымаем свет. Кніга не толькі выхоўвае чалавека, яна дае магчымасць развіваць унутры чалавека майстэрства, творчасць. Кніга застанецца кнігай, таму што яна абнаўляе, фарміруе кожнага чалавека. Кніга прымушае працаваць, творча мысліць”.

Віктар Любімаў
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter