Пра Крэўскі замак дакладана вядома, што ён з’явіўся ў XIV стагоддзі і адносіцца да тыпу кастэль — абарончы аб’ект з замкнёным комплексам спецыяльных і жылых пабудоў. На жаль, гістарычных звестак, якія б тычыліся апісання замка ці падрабязнасцей будаўніцтва, няма. Сённяшнія ўяўленні пра яго — гэта толькі версіі.
Крэўскі замак — адзін з першых на нашых землях, пабудаваных цалкам з каменю. Першая згадка пра яго ў летапісе датуецца 1338 годам і сведчыць пра тое, што вялікі князь Літоўскі Гедымін перадаў Крэўскае княства разам з замкам свайму сыну Альгерду.
Крэўскі замак уяўляў з сябе няправільную трапецыю з рознымі па даўжыні сценамі і дзвюма вежамі па дыяганалі, адна з якіх — Княжацкая — узвышалася больш чым на 20 метраў. У ёй жылі князь з сям’ёй і чэляддзю.
Сцены замка мелі таўшчыню да 3 метраў і дасягалі ў вышыню 12—13 метраў. Да 4 метраў — каменныя. Вышэй — з цагляным абрамленнем у стылі знакамітай балцкай тэхнікі. На вышыні 10 метраў па ўсім перыметры сцен праходзіла баявая галерэя-памост. Толькі з яе, а не з першага паверха, можна было трапіць у вежу да княжацкіх пакояў.
Работамі на Крэўскім замку займаліся спецыялісты ААТ «Белрэстаўрацыя».
Яшчэ адна адметнасць — замак быў пабудаваны не на гары, а ў балоцістай нізіне, яго падмурак ляжыць на драўлянай «падушцы» з дубу.
Знакаміты Крэўскі замак і дзякуючы некалькім гістарычным падзеям. У 1382 годзе тут у падзямеллі па загаду вялікага князя Ягайлы, сына Альгерда, быў задушаны яго дзядзька Кейстут — прэтэндэнт на вялікакняжацкі трон. Тое самае чакала і сына Кейстута — Вітаўта. Але таму ўдалося выратавацца дзякуючы хітрасці жонкі Ганны. Ёй са служанкай дазвалялася наведваць мужа. Пад выглядам служанкі, пераапрануўшыся ў жаночае адзенне, Вітаўт змог збегчы ад забойцаў і пераследавання.
Менавіта тут, у Крэўскім замку, у 1385 годзе была падпісана Крэўская унія, пагадненне аб саюзе паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польшчай, якое шмат у чым абумовіла будучы гістарычны лёс гэтых дзяржаў і ўсёй Усходняй Еўропы.
Асабліва замак пацярпеў у гады Першай сусветнай вайны, калі праз Крэва прахо-дзіла лінія фронту і замак больш за 3 гады актыўна выкарыстоў-ваўся ў пазіцыйных баях.
Пасля вайны Крэва ўвайшло ў склад Польшчы. У 1929-м польскія рэстаўратары ўмацавалі Княжацкую вежу. Пасля — Другая сусветная вайна. У савецкі час беларускія вучоныя даследавалі руіны ў 1970-х і канцы 1980-х. Аднаўленне рэшткаў замка пачалося толькі два гады таму.
Новы год пад дахам
Кансервацыя з рэстаўрацыяй гісторыка-куль-турнай каштоўнасці — такое афіцыйнае вызначэнне работ, якія праводзяцца ў Крэўскім замку.
Начальнік аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама Таццяна Ражэва:
— Архітэктурны план аднаўлення замка прадугледжвае два этапы. Першы — кансервацыя, ён падзелены на пяць частак. У 2017 годзе выканана першая — кансервацыя Княжацкай вежы. Летась другая — кансервацыя з элементамі рэстаўрацыі паўночна-заходняй сцяны. Яшчэ тры комплексы сцен чакаюць свайго аднаўлення. Другім этапам плануецца рэстаўрацыя Княжацкай вежы разам з прылеглымі да яе фрагментамі сцен. Мяркуецца аднавіць некалькі паверхаў вежы і частку баявой галерэі, дзе ў далейшым размесціцца музейная экспазіцыя.
Зараз адрэстаўрыравана паў-ночна-заходняя сцяна замка пакрыта чарапічным дахам. Яна адноўлена не на першапачатковую, а на рэальную, якая захавалася, вышыню фрагментаў.
Княжацкая вежа і прылеглая да яе частка сцяны пакрытыя часовым дахам з мяккага матэрыялу. У такім выглядзе яны могуць захоўвацца да пачатку рэстаўрацыі без пагрозы ўздзеяння атмасферных ападкаў. Акрамя таго, уся Княжацкая вежа апрацавана спецыяльным рэстаўрацыйным сродкам, каб каменныя муры не разбурала расліннасць.
Дарэчы, шмат спрэчак ішло аб выкарыстанні ў час кансервацыі вежы сучаснай цэглы. Таццяна Ражэва расстаўляе кропкі над «і»:
— Гэтыя цагліны выкарыстоўвалі толькі для таго, каб зрабіць плоскасць, якая дазваляе накрыць вежу зверху ахоўным мяккім матэрыялам. Калі пачнуцца работы па рэстаўрацыі, сучасныя цагліны дэманціруюць. Фрагменты кладкі будуць адноўлены па старадаўніх тэхналогіях. А часовы дах заменіць керамічная чарапіца.
Да пачатку зімы адрэстаўрыраваную паўночна-заходнюю сцяну замка закрылі дахам.
Сёлета плануюць пачаць аднаўленне другой прылеглай да вежы сцяны, паўночна-ўсходняй. Таццяна Ражэва кажа: вырашылі крыху змяніць ход работ — узяцца адразу за пятую частку першага этапу аднаўлення, а затым вярнуцца да трэцяй і чацвёртай. Чаму? Па-першае, гэтая сцяна найбольш захавалася і кожны год важны для таго, каб яе не страціць. Па-другое, яе аднаўленне дазволіць у бліжэйшы час стварыць цэласнае ўражанне ад аб’екта. Турысты змогуць убачыць ужо нейкі скончаны яго фрагмент. Паўночна-заходняя і паўночна-ўсходняя сцены, прылеглыя да вежы, найбольш доўгія. У іх захаваліся адтуліны ад бэлек баявой галерэі. Акрамя таго, у паўночна-заходняй сцяне знаходзіліся ўязныя вароты — галоўны ўваход у замак, яго таксама плануецца зрабіць у гэтым годзе. А другім этапам, калі пойдзе рэстаўрацыя Княжацкай вежы, усталяваць і пад’ёмны механізм брамы.
Дзве першыя чаргі аднаўлення замка фінансаваў фонд Прэзідэнта Беларусi па падтрымцы культуры і мастацтва. У 2017 годзе на работы па кансервацыі Княжацкай вежы з яго выдаткавана 101,5 тысячы рублёў. У 2018-м усяго выдаткаваны 1 мільён 137 тысяч рублёў, з якіх 880 тысяч рублёў — з фонду Прэзідэнта. Астатняя сума — сродкі Міністэрства культуры і часткова Гродзенскага аблвыканкама. Сёлета на правядзенне работ патрабуецца 1 мільён 105 тысяч рублёў. Рэстаўрацыя — справа нятанная.
Каменю хопіць
Узгодненая з Міністэрствам культуры праграма рэстаўрацыі рэшткаў замка прадугледжвае выкарыстанне будаўнічых матэрыялаў, максімальна набліжаных па вонкавым выглядзе і якасці да аўтэнтычных.
Цэгла — практычна ручной работы, выраблена па старадаўняй тэхналогіі. Рознай ступенню абпалу ёй надаецца пэўнае адценне — гэтак жа калісьці рабілася і пры будаўніцтве замка. Спецыялісты сцвярджаюць, што з цягам часу гэта цэгла будзе толькі набіраць моц, а яе колер паляпшацца, што нават пры доўгатэрміновым знаходжанні ў вадзе з ёй нічога не здарыцца.
Для муравання распрацаваны спецыяльны раствор, мяшкі з ім прыходзяць на аб’ект з асаблівай маркіроўкай — «Крэва». У сумесь уведзены адмысловыя фарбавальнікі, якія забяспечваюць сучаснаму цэменту вонкавы эфект старэння.
Летам плануюць запусціць пробны шар: правядзенне касцюміраваных тэатралізаваных анімацый, каб у антуражы старажытных сцен Крэўскага замка ажылі і розныя звязаныя з ім гістарычныя персанажы.
А ці хопіць прыроднага каменю на працяг работ? Бо ў мінулым годзе ў сацыяльных сетках энтузіясты нават кінулі кліч у народ па зборы камянёў. Па словах Таццяны Ражэвай, тых валуноў, якія прывозілі людзі, не так шмат, як пішуць, дзесьці з грузавы прычэп назбіралі:
— Але тое, што людзі хочуць паўдзельнічаць, — выдатна. Гэта справа добрая і карысная, да таго ж дазваляе зрабіць таннейшымі грашовыя выдаткі на даволі цяжкія і працаёмкія работы. На рэстаўрацыю паўночна-заходняй сцяны замка выкарысталі практычна ўсе гістарычныя камяні, тыя самыя валуны па 30—60 кілаграмаў, якія на працягу стагоддзяў з яе выпадалі. Гэта сцяна атрымалася самай аўтэнтычнай. І надалей пытанняў не будзе. Зусiм побач з замкам ёсць кар’ер, дзе здабываюць прыродны камень.
Зараз Крэўскі замак зімуе ў чаканні пачатку новага сезона работ. Але нават цяпер у выхадныя сюды заязджаюць аўтобусы з турыстамі, аб’ект карыстаецца папулярнасцю.
КОМПЕТЕНТНО
Наталья ХВИР, заместитель начальника управления — начальник отдела по охране историко-культурного наследия Министерства культуры:
— В Государственный список историко-культурных ценностей сегодня включено 5577 объектов, но статистики, сколько среди них руин, нет, она не ведется. В законодательстве в сфере историко-культурного наследия, Кодексе о культуре такого понятия, как руина, нет. Есть понятие — памятник истории, архитектуры, искусства, градостроительства.
Под руиной подразумевается остаток некого строения, сооружения, здания либо поселения, города. Это слово просто употребляется в речи, в Государственном списке историко-культурных ценностей Беларуси такие объекты называются остатками: бывшей усадьбы, церкви, монастыря и т.д. И в каком бы состоянии ни находились, они остаются памятниками, подлежат обязательной охране, с собственником объекта либо территории, на которой они расположены, заключаются охранные обязательства, и он в соответствии с законом отвечает за эти историко-культурные ценности.
Так называемые руины есть по всему миру. Башня Гедимина в Литве, Колизей или Помпеи в Италии, в Иордании – Петра, Стоунхендж в Англии. В нашей стране — из того, что включено в государственный список, – остатки замков в Крево, Гольшанах, Новогрудке, дворца в Ружанах, так называемый Белый дворец на территории Брестской крепости. И за рубежом, и у нас интерес к таким объектам велик.
Как их сегодня сохранять? Есть разные примеры и методики, но в последнее время лучшим считается не восстанавливать, а консервировать, оставляя в существующем виде, без возвращения к первоначальному историческому облику.
У нас сегодня проводится разработка и частично реализован проект по консервации Новогрудского замка. В этом году будет проводиться консервация руин Белого дворца в Брестской крепости, продолжатся работы в Крево. В планах — иезуитский коллегиум в Мстиславле. Разрешение на проведение работ по консервации синагоги брал Шклов.
Насколько это дорогостоящий и сложный процесс? Вот, бывает, говорят: у нас разрушается объект, а денег на консервацию нет. Но в некоторых случаях такие мероприятия можно провести с минимальными затратами. К примеру, достаточно бывает накрыть навесом либо закрыть деревянными щитами оконные и дверные проемы, предотвратив тем самым попадание атмосферных осадков. Эти мероприятия не требуют огромных финансовых средств.
Что касается реставрации, то она позволяет восстановить первоначальный облик объекта, и это очень затратно и дорого. Но в любом случае и консервация, и реставрация согласно требованиям законодательства, в частности Кодекса о культуре, требуют выполнения научно-исследовательских, проектных работ и соответствующего разрешения Министерства культуры.
svirko@sb.by