Мастера из Беларуси и России приняли участие в Международном пленэре народного искусства

Ганчары прымусілі гліну спяваць

Сёлетні пленэр, які праходзіў з 7 па 10 верасня, набыў новы міжнародны статус. У пасёлак Копысь Аршанскага раёна прыехалі народныя майстры з Расіі. Па традыцыі форум прыкладнога мастацтва сустрэў гасцей насычанай праграмай — кірмашы, выставы, майстар-класы, канцэрты, а яшчэ творчае спаборніцтва ганчароў «Гліна спявае», семінар па пытаннях аднаўлення, захавання, пераемнасці і папулярызацыі традыцый народнага мастацтва.

Фота прадстаўлена Цэнтрам народнай творчасці і рамёстваў г.п. Копысь 

На працягу чатырох дзён удзел у пленэры прымалі майстры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці», а таксама дамоў і цэнтраў рамёстваў, устаноў культуры клубнага тыпу, дзіцячых школ мастацтваў з усіх рэгіёнаў краіны. 

— Больш як 20 ганчароў амаль чатыры дні стваралі свае вырабы, — расказвае дырэктар Цэнтра народнай творчасці і рамёстваў Анастасія Корбан.Хтосьці шчыраваў над фундаментальнай працай, хтосьці вырабіў многа больш дробных рэчаў. Чыя работа аказалася лепшай, дало адказ прафесійнае журы. Цікавасць у гасцей нашага пленэру выклікалі майстар-клас па аплятанні глінянага посуду бяростай і семінар-практыкум «Гісторыя і развіццё віцебскай кафлі». 

Анастасія Корбан адзначыла, што правядзенне пленэру спрыяе падтрымцы народнай творчасці і народных мастацкіх рамёстваў, выяўленню сучаснага стану і перспектыў развіцця народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Дзякуючы форуму ўдаецца звярнуць увагу на рэдкія i амаль забытыя віды традыцыйных мастацкіх рамёстваў, а таксама павысіць статус майстроў, папулярызаваць розныя віды народных мастацкіх рамёстваў сярод насельніцтва.

kuzmich@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter