Самые большие новостройки года в Бресте: медицинский центр и жилые кварталы

Добрыя вiды на наваселле

Напрыканцы года ўсе падсумоўваюць вынiкi: што зроблена добра, а дзе варта пастарацца, каб далей было лепш. Сярод тых, каму ёсць чым ганарыцца, — брэсцкiя будаўнiкi. Брэст расце, прыгажэе i здзiўляе. З’яўляюцца новыя жылыя кварталы з абавязковай iнфраструктурай. 


У снежнi ў новым гарадскiм раёне, якi пакуль неафiцыйна называюць Замухавечча, завяршаюцца мантажныя работы на шматпрофiльным медыцынскiм комплексе, канчатковы пуск якога запланаваны на 2022 год. У гэтым прыгожым будынку на вулiцы Барыса Маслава размесцяцца палiклiнiка № 4, дзiцячая палiклiнiка № 3 i жаночая кансультацыя. Палiклiнiка для дарослых разлiчана на 500 наведванняў за змену, дзiцячая — на 600, у жаночай кансультацыi дактары змогуць прымаць 190 пацыентак. 

У гэтым прыгожым будынку размесцяцца дарослая i дзіцячая паліклінікі і жаночая кансультацыя.

Прыблiзны кошт будаўнiцтва складзе каля 62 мiльёнаў рублёў.

Будоўля была маладзёжнай. Студэнты з розных ВНУ Брэстчыны дапамагалi падчас працоўнага семестра. На днях мы засталi трэццякурснiкаў машынабудаўнiчага факультэта Брэсцкага тэхнiчнага ўнiверсiтэта — разносiлi па паверхах медцэнтра мэблю.

Студэнты брэсцкiх вну дапамагаюць раcстаўляць мэблю ў новым медкомплексе. 

— Хто ведае, можа, чыясьцi жонка стане хадзiць сюды на кансультацыю, а на адным са спавiвальных столiкаў, якiя студэнты расставiлi па кабiнетах, будзе некалi ляжаць нованароджаны сын цi дачка ўдзельнiка нашага моладзевага атрада, — разважае другi сакратар абласной арганiзацыi БРСМ Максiм Харытонiк. 

Яшчэ адзiн важны медыцынскi аб’ект, будаўнiцтва якога вялося, а здача запланавана ў 2021 годзе, — чатырохпавярховая прыбудова да корпуса дзiцячай абласной бальнiцы. Новы будынак не толькi павялiчыць яе плошчы, якiх так не хапае, але i адкрые новыя магчымасцi ў лячэннi i дыягностыцы. На гэтай будоўлi асвоена каля 44 мiльёнаў рублёў. 

Брэст прырастае новымi жыллёвымi кварталамi. У тым лiку i для шматдзетных — новы буйны мiкрараён шматкватэрнай забудовы на 6,2 тысячы жыхароў па вулiцы лейтэнанта Рабцава. 

На вуліцы Лейтэнанта Рабцава вырастае новы мікрараён на 6,2 тысячы жыхароў.

Мiкрараён складаецца з чатырох кварталаў. Яны прадстаўлены 11- i 16-павярховымi панэльнымi дамамi, а таксама пяцiпавярховымi цаглянымi. Усяго там убачым 19 шматпавярховак.

Галоўны архiтэктар праектаў прадпрыемства «Брэстжылбуд» Марыя Хмель звяртае нашу ўвагу на вонкавыя элементы — фасады апрацаваны дэкаратыўным тынкам пад цэглу:

— З дапамогай колеру i дэкаратыўных элементаў на фасадзе маскiруецца шво. I дом перастае быць проста панэльным. На тарцах змесцяць графiчныя выявы, прысвечаныя авiяцыi, бо лейтэнант Рабцаў — лётчык. 

Галоўны архітэктар праектаў «Брэстжылбуда» Марыя Хмель ганарыцца працай сваіх калег. 

На другiм канцы горада, у паўднева-заходнiм мiкрараёне № 5, разлiчаным на 10 тысяч жыхароў, завяршаецца будаўнiцтва з дзяржпадтрымкай. З 2019 па 2021 год тут выраслi 28 жылых дамоў. У перспектыве паблiзу яшчэ будзе пабудаваны адзiн новы мiкрараён — на 5,5 тысячы жыльцоў. 

На думку намеснiка кiраўнiка Брэсцкага гарвыканкама Андрэя Iльяшука, у параўнаннi з iншымi абласнымi цэнтрамi Брэст перш за ўсё выйграе ў стварэннi камфортнага гарадскога асяроддзя для жыхароў, а дамы маюць выразны архiтэктурны выгляд:

— У нас ствараюцца закрытыя дваровыя тэрыторыi з камфортнымi дзiцячымi пляцоўкамi i размежаваннем зон для транспарту i адпачынку. У будучым хацелася б рэалiзаваць забудову першай лiнii Варшаўскага шасэ, якая б стала вiзiтоўкай Брэ-ста пры ўездзе ў горад з заходняга кiрунку.

Але Брэст больш не мае магчымасцi павольна рухацца нi на захад, нi на ўсход, не закранаючы сельскагаспадарчых зямель. Рэзервы — ушчыльненне iснуючай забудовы i плошчы горада-спадарожнiка Жабiнкi. У наступным годзе плануецца актывiзаваць сувязi з райцэнтрам. 

— Адзiн з важных напрамкаў — будаўнiцтва жылля для брэстаўчан, якiя стаяць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў, — пiша ў сваiм ТГ-канале старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук. — Ужо ёсць дамоўленасць аб пiлотным праекце — будаўнiцтве 72-кватэрнага дзевяцiпавярховага дома з дзяржпадтрымкай у Жабiнцы. Важны фактар — кошт за квадратны метр стане нiжэйшым, чым у абласным цэнтры. 

kozlovich@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter