Атрады маладосці нашай

На Віцебшчыне падвялі вынікі «Працоўнага семестра-2013»

У Віцебску адбылося падвядзенне вынікаў часовай працоўнай занятасці моладзі Віцебшчыны «Працоўны семестр-2013».

У 2013 годзе, у год 50-годдзя студэнцкіх атрадаў Беларусі і 95-годдзя з Дня ўтварэння УЛКСМ, Віцебскі абласны штаб студэнцкіх атрадаў чацвёрты год запар стаў лепшым у рэспубліцы па выніках работы ў гэтым напрамку. Па выніках працоўнага семестра ў вобласці ў складзе 820 студэнцкіх атрадаў працавалі 15 032 чалавекі.

Лепшых студатрадаўцаў вобласці ўшаноўвалі на ўрачыстым вечары.

На здымку: на падвядзенні вынікаў «Працоўнага семестра-2013».

Фота: БЕЛТА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter