Адновім замак талакой

Больш за адзін мільён сто тысяч рублёў паступіла на спецыяльны рахунак, адкрыты Мазырскім гарвыканкомам для сбору сродкаў на рэканструкцыю гістарычнага помніка драўлянага фартыфікацыйнага дойлідства ХVI—XVII стагоддзяў – замка, размешчанага на гарадской гары Камунараў. Грамадскі рух па зборы ахвяраванняў ініцыіраваны паўтара месяца таму актывістамі Мазырскага краязнаўчага клуба. Як паведамілі карэспандэнту “Р” у гарадскім выканаўчым камітэце, аднаўленне помніка прымеркавана да адметнай даты ў жыцці горада над Прыпяццю – 850-годдзе яго заснавання гараджане адзначаць у наступным годзе. Агульны кошт будаўнічых і рэстаўрацыйных работ на аб’екце, па ацэнках спецыялістаў, складзе каля 90 мільёнаў рублёў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter