Три подвала из четырех оказались с нарушениями: мы вместе с МЧС проверили пожароопасность в минских домах

Звалкі восеньскага перыяду

Памятаю, як мяне, яшчэ зусiм маленькую, мама лаяла за прыбіранне ў стылi «хай-так». Для тых, хто не ведае, растлумачу. Гэтая стратэгiя прадугледжвала татальнае звальванне ўсiх рэчаў, якiя ляжаць у беспарадку, у шуфляду стала або тумбы. Я атрымлiвала порцыю вымоў за неахайнасць, якая, дарэчы, не выклiкала нiякай небяспекi. А вось некаторыя жыхары, якiя прытрымлiваюцца «хай-така» i звальваюць непатрэбныя рэчы ў падвалы, аб магчымым пажары вiдавочна не турбуюцца. А трэба было б! Толькi ў сталiцы з пачатку года па гэтай прычыне адбылося 16 узгаранняў, пяць з iх — у Завадскiм раёне. «Р» адправiлася ў рэйд разам з МНС, каб праверыць пажарабяспеку такiх памяшканняў напярэдаднi ацяпляльнага сезона.

Па лiку найбольш праблемных падвалаў у Мiнску лiдзiруе Завадскi раён.

Унiз па лесвiцы

Па лiку найбольш праблемных месцаў у гэтым пытаннi ў Мiнску лiдзiруе Завадскi раён. З невялiкiм адставаннем iдзе Першамайскi. Каб папярэдзiць, а значыць, i прадухiлiць магчымыя ўзгараннi ў падвалах i на гарышчах, у закiнутых дамах, на працягу ўсяго года iнспектары МНС правяраюць iх. Падвалы павiнны быць зачыненыя, на гарышчы радавым грамадзянам уваходу няма, у закiнутых дамах — нiякiх жыхароў. Здавалася б, правiлы простыя. Але мясцовым плюшкiным выстаяць перад спакусай прыхаваць у падвальным памяшканнi старыя рэчы да «лепшых часоў» бывае немагчыма. Нярэдка падсобкi абжываюць людзi без пэўнага месца жыхарства. I ў гэтым выпадку вынiк часта вядомы.

— Бывае, няпрошаныя госцi разводзяць вогнiшча прама ў падвале. Грэюцца, — тлумачыць магчымы ход падзей старшы iнспектар сектара прапаганды i ўзаемадзеяння з грамадскасцю Завадскога раённага аддзела па надзвычайных сiтуацыях Юрый Башлакоў— Агонь патрэбен iм i для прыгатавання ежы. А пасля застолля не забываюць пра цыгарэты. У паўдрымоце папяроска выпадае ў курца i становiцца прычынай пажару. А калi захламленасць памяшкання высокая, агню ёсць дзе разгуляцца.

Калi захламленасць памяшкання высокая, агню ёсць дзе разгуляцца.

Каб праверыць, у якiм стане знаходзяцца мiнскiя падвалы, адпраўляемся ў дамы непадалёк ад вулiцы Галадзеда. Адразу заўва-жаем некалькi адкрытых наросхрыст дзвярэй падобных памяшканняў.

— Перад намi старыя пяцiпавярхоўкi. У iх для жыхароў прадугледжаны невялiкiя кладоўкi ў падвалах, — тлумачыць Юрый Башлакоў. — Самi па сабе гэтыя прыбудоўкi не нясуць небяспекi. Але нярэдка грамадзяне самастойна спрабуюць правесцi электрычнасць у сваю каморку. Гэта можа стаць прычынай узгарання.

У першым жа падвале заўважаем некалькi несанкцыянаваных правадоў. З такiмi знаходкамi ў спецыялiстаў размова кароткая — электранiцi пераразаюць. Зрабiць гэта могуць i без папярэджання. Дзеля справядлiвасцi адзначу: у падвалах па ўсiх правiлах ужо праведзена святло. I яго ў зоне кладовак хапае. Таму не зусiм зразумела, навошта ў кожную трэба дадатковая электрычнасць.

Куткi калiдораў падвала забiтыя разнастайнымi прадметамi: ад вялiкiх складзеных кардонных каробак да каркаса ад ложка. З такiмi «насельнiкамi» супрацоўнiкi мясцовага ЖЭУ i iнспектар МНС мiрыцца не маюць намеру. Увесь гэты хлам — кандыдат на высяленне. Каб даць жыхарам час на прыбіранне i выратаванне рэчаў, друкуюць паперы з просьбай прыбраць непрадугледжаныя для захоўвання ў падвалах прадметы i папярэджаннем, што ў адваротным выпадку ўсё вывезуць на сметнiк. Аб’явы вешаюць як каля пад’ездаў, так i на дзвярах кладовак. Тут яны дакладна не застануцца незаўважанымi. Тэрмiн на ўборку або вываз два тыднi. Пасля гэтага спецыялiсты ЖЭУ самастойна вырашаюць лёс зваленых рэчаў.

— У ЖЭУ прадугледжана планавае прыбіранне падвалаў. Яго праводзяць раз на год. Перад гэтым за два тыднi папярэджваем жыхароў. На жаль, парушэннi выяўляюцца практычна заўсёды. Некаторыя грамадзяне свядомыя i пасля папярэджання прыбiраюць свае рэчы, — дзелiцца галоўны iнжынер ЖЭУ № 5 Завадскога раёна Яўген Кружэўскi. — Таксама заўважаем праблемныя ўчасткi пры праверцы сiстэм халоднага або гарачага водазабеспячэння. Бывае, што праходы загрувашчаны. Вядома, калi бачым, што падвалы становяцца пажаранебяспечнымi, вывозiм «дабро» па-за планавага прыбірання. Работы па выяўленнi парушэнняў у такiх памяшканнях вядуцца рэгулярна. Стараемся папярэдзiць магчымыя пажары ў зародку.

Мы пабывалi яшчэ ў трох падвалах суседнiх дамоў. Адзiн аказаўся амаль узорны. Праўда, лыжку дзёгцю прыўнесла невялiкая звалка ў кутку аднаго з калiдораў памяшкання i стосiк кнiг, складзеных якраз на ўцепленай трубе вялiкага дыяметра. У астатнiх выпадках карцiна як пад капiрку: прымошчаныя рэчы, самавольна падведзеная электрычнасць. Вынiк: у трох правераных памяшканнях з чатырох мы са спецыялiстамi выявiлi значныя парушэннi.

Хiсткi прытулак для абяздоленых

Пасля падвалаў накiроўваемся да закiнутых дамоў. Юрый Башлакоў вязе нас на вулiцу Чырвоная Слабада. Там адразу некалькi пустых памяшканняў. Пад’язджаючы, заўважаем сумную карцiну: змрочны дом, зарослая высокай травой тэрыторыя. Усе прыкметы закiнутасцi ў наяўнасцi.

У пошуках зручных падыходаў да струхлелага будынка Юрый Башлакоў прыкмячае добра вытаптаную сцежку:

— Мабыць, хтосьцi часта наведваецца ў гэты дом.

I праўда. Наступныя прыкметы пражывання тут — разбiтае акно, сарваны дзвярны замок i шэрая вязаная кофта, нядбайна згорнутая на ложку.

— Закiнутыя дамы iнспектары МНС, адказныя за гэтыя ўчасткi, абследуюць рэгулярна. Мы бяром такiя аб’екты на кантроль, — пазначаючы сабе ў журнал парушэнняў i робячы некалькi здымкаў для справаздачы, пасвячае ў ход справы Юрый Башлакоў. — Яны таксама могуць стаць патэнцыяльным месцам узгарання. Жылыя дамы насупраць пры блiзкiм пажары таксама апынуцца ў небяспецы.

— Праца ў МНС адладжаная i зразумелая: праблемныя памяшканнi правяраюць рэгулярна, для гэтага ў кожным аддзеле па надзвычайных сiтуацыях назначылi адказных iнспектараў, — знаёмiць з ходам работы афiцыйны прадстаўнiк МГУ МНС Вольга Мельчанка. — Калi знайшлi парушэннi, паведамляем у мясцовыя ЖЭУ, вызначаем тэрмiн для выпраўлення небяспечных памылак. У асноўным ад тыдня да месяца. Усё залежыць ад маштабаў парушэння. Пасля —  паўторная праверка.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter