Выставку уникальных икон можно посетить в Гомеле

Закадзiраваная мудрасць

Пасля рэвалюцыйных падзей 1917 года музеi аказалiся ­ледзь не адзiнымi надзейнымi сховiшчамi помнiкаў культавага мастац­тва. Гомельскi палацава-паркавы ансамбль не выключэнне. За больш чым сто гадоў яго дзейнасцi сабрана звыш 500 твораў iканапiсу. Бадай, гэта адна з самых каштоўных калекцый музея, якая мае вялiкае гiстарычнае i культурнае значэнне, а таксама нясе ў сабе асаблiвы духоўны сэнс.

palacegomel.by

Выстава «Сабор Святых», якая праходзiць зараз у Гомельскiм палацы, прадстаўляе сабой самую маштабную прэзентацыю iкон з фондаў музея. Аднафiгурныя i шматфiгурныя, пiсаныя маслам i тэмперай, строгiя стараверскiя i народныя… Тут экспануюцца творы, якiя належаць да розных iканапiсных школ i раскрываюць разнастайнасць бiблейскiх тэм. Стары i Новы Запавет, Iсус Хрыстос i Мацi Божая, персаналii святых i шматфiгурныя кампазiцыi — уся разнастайнасць сюжэтаў, рэдкiх i шырока распаўсюджаных, сабрана ў адзiнай выставачнай прасторы. Арганiзатары запрашаюць наведаць экспазiцыю i паспрабаваць пазнаць мудрасць мiнулых пакаленняў i важнейшыя законы маралi, закадзiраваныя ў гэтых помнiках мастацтва.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter