![](/upload/iblock/70d/x8p7bhfx7q7yc0w0rqlk1ko0yrpgm7uf.jpg)
Віктар Аляксандравіч -- жывапісец, народны мастак Беларусі, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, ганаровы акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесар. Ён -- мастак няпростага часу і лёсу, вопыт ваенных гадоў надаў яму сапраўднае разуменне каштоўнасці чалавечага жыцця, роднай зямлі, народнай памяці. Шчырае светабачанне стала асновай жыццёвага і творчага шляху яскравага партрэтыста, майстра сюжэтна-тэматычнай карціны і пейзажа.
Імя мастака стала сінонімам манументальнасці ў беларускім пейзажным мастацтве. Ён імкнуўся "абняць неабдымнае -- увесь велізны свет".
Выстава будзе працаваць да 22 студзеня.