В Березовском районе пройдет фестиваль народного юмора «Спораўскія жарты»

10 чэрвеня ў аграгарадку Спорава Бярозаўскага раёна адбудзецца абласны фестываль народнага гумару «Спораўскія жарты». Урачыстае адкрыццё свята запланавана на 12 гадзін.

Фото из архива «СБ»

Далей, як паведамляецца ў праграме, – швэнданне па падворках Спорава “Якія мы гаспадары, такія нашыя двары”, конкурсныя праграмы “Лепш жартаваць, чым гаварыць”, канцэртныя выступленні гасцявых калектываў вобласці “Сум з вачэй, цяжар з плячэй”, цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсных праграм “Хвіліна поспеху, альбо Кот у меху”, канцэртныя выступленні гасцявых калектываў вобласці – “Год за годам, а мы ў Спорава карагодам”, канцэртна-гумарыстычная праграма артысткі гумарыстычнага жанру Зінаіды Фурор, канцэртныя выступленні калектываў аматарскай творчасці Бярозаўскага раёна “Спявай песні, хоць трэсні”, дыскатэка “Скокі да ўпаду”.

Абласное свята народнага гумару “Спораўскія жарты” праводзіцца на Брэстчыне з 1996 года – раз у тры гады ў аграгарадку Спорава Бярозаўскага раёна.

Чаму менавіта Спорава абралі для правядзення такога свята? Проста трэба хоць раз там пабываць, каб зразумець.

Вёска стаіць на беразе возера Спораўскае, праз якое цячэ Ясельда. Пра сябе і гэтае возера спораўцы склалі анекдот, які нават быў апублікаваны ў артыкуле “Сяло Спорава“ ў “Віленскім зборніку“ ў 1868 годзе за аўтарствам дырэктара народных вучылішч Віленскай губерніі Фёдара Стаўровіча.

Анекдот пра тое, як спораўцы ратавалі сваё возера ад пажару. Неяк мужыкі выпілі і... падпалілі сабаку, абвязаўшы таго саломай. А сабака – у возера! Нехта спужаўся і крыкнуў, што возера згарыць. Сталі выганяць спораўцы таго «вогненнага» сабаку з возера, а ён – у вёску. Так некалі згарэла Спорава...

Спораўцы пра сябе і загадку склалі. «На «сэ» пачныаецца, на «цэ» канчаецца, рыбай пітаецца? Споравец называецца!»

Фото из архива «СБ»

Сённяшняе Спорава – вялікі і прыгожы населены пункт, аграгарадок, вядомы не толькі сваім гумарам. Два элементы нематэрыяльнай спадчыны ўключаны ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў – танец «Спораўская полька» і традыцыя прыгатвання сушанай рыбы ў печы.

– Яе абавязкова трэба паспрабаваць, – кажуць спораўцы, запрашаючы гасцей на свята ў суботу, і папярэджваюць: ехаць трэба з добрым настроем і не крыўдзіцца, бо гумару многа не бывае.


Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter