Сёння зноў гаворка пойдзе пра запазычаныя словы. Калі вярнуцца да нашых папярэдніх размоў, то не раз адзначалася, што асаблівую частку арфаграфіі займаюць пытанні пра напісанне запазычанняў. І гэта натуральна. Трапляючы ў іншую мову, яны “паводзяць сябе” даволі самастойна. Доўгі час не падлягаюць законам гэтай мовы, маюць свае прыметы, па якіх можна вызначыць паходжанне. Напрыклад, калі ў сярэдзіне слова сустракаецца спалучэнне гукаў уа, то перад намі галіцызм (запазычанне з французскай мовы): рэзервуар, кулуары, тратуар. Часцей за ўсё націск у іх падае на апошні склад, што характэрна французскай мове.
У сучаснай літаратурнай мове два галосныя гукі побач ва ўласных беларускіх словах сустракаюцца толькі на стыку кораня і прыстаўкі. Іх няшмат: паабапал, паабедаць, паабяцаць, наогул, паасобку, наадварот, наадрэз і іншыя.
Словы, у корані якіх сустракаюцца побач два галосныя гукі, з’яўляюцца запазычанымі: кааперацыя, кааліцыя, прэзідыум, кансіліум, геаграфія, геалогія, сілуэт і г. д. Роднай мове не ўласціва суседства галосных у корані слова, як было некалі не ўласціва і суседства зычных на манер сучаснага кніжка. Параўнаем: кънижька.
Інтанацыйны малюнак роднай мовы роўны, супамерны, асаблівай меладычнасцю вылучаўся ў старадаўнія часы. Збег зычных, як і збег галосных, калі і назіраецца ў словах уласных, то, як бачым, мае сваю гісторыю.
Правапісу спалучэнняў галосных літар у словах іншамоўнага паходжання ў новай рэдакцыі Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі надаецца значная ўвага. Акрэсліваюцца найбольш тыповыя выпадкі такога ўжывання. Да іх можам аднесці наступнае.
Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як два склады, тады яны на пісьме абазначаюцца літарамі:
1) іё (ыё) пад націскам: біёлаг, біёграф, дамініён, Ліён, аксіёма, бібліёграф, Галакціён, Гесіёд, патрыёт, рацыён, радыёла, стадыён, бастыён;
ія(ыя) не пад націскам: біял?огія, бібліят?эка, геліятр?оп, піян?ер, ажыят?аж, перыяд?ычны, патрыят?ызм, акцыян?ерны, нацыян?альны, рацыяналіз?атар;
2) у пачатку слова літарамі:
іо пад націскам: і?он, і?онны, іонаабмен, іоній, І?осіф;
іа не пад націскам: іанасфера, Іан?ічнае мора, іан?ійцы, іанійскі, іаніз?ацыя, іаніт, Іакаг?ама, Іаркш?ыр, Іашк?ар-Ал?а, Іа?ан, Іардан, іарданец, Іарданія, іарданка.
Правілы, якія закранаюць спалучэнні галосных у запазычаных словах, даволі складаныя, бо грунтуюцца і на фанетычным, і на марфалагічным прынцыпах, г.зн. на напісанне ўплывае як вымаўленне, так і марфемны склад слова. Прывядзём больш поўны пералік слоў з зыходным іо:
а) са спалучэннямі іё, ыё (з націскным ё): анабіёз, бібліёграф, геліёграф, жоўтафіёль, лакфіёль, лямбліёз, метабіёз, міёграф, міёлаг, міёма, мікрабіёлаг, нейрафізіёлаг, плювіёграф, семасіёлаг, семіётык, сімбіёз, сімбіёнт, скаліёз, скарпіён, станіёлевы, станіёль, увіёлевы, эпідэміёлаг, Ліён, Дарт Сіён, Хуан Крэслі Фіёль;
апрыёры, асірыёлаг, атракцыён, аўкцыён, бактэрыёлаг, вібрыён, гістарыёграф, гляцыёлаг, грандыёзны, ідыёма, іхтыёлаг, камедыёграф, кардыёлаг, катыён, кафекцыён, малярыёлаг, мацыён, парцыён, перыёст, радыёлаг, сацыёлаг, сінедрыён, трыёль, фрыкцыён, цэнтрыёль, цэнтурыён, эмбрыёлаг, эмбрыён;
б) са спалучэннямі ія, ыя (з ненаціскным я): агіяграфія, аказіянальны, аксіялогія, аўтабіяграфія, бібліяграфія, біягенны, біямаса, біяхімія, геліябіялогія, геліягравюра, геліяскоп, ілюзіяністычны, ілюзія-нізм, імпрэсіянізм, камісіянер, канфесіянальны, канцэсіянер, кранія-логія, місіянер, міязін, міялогія, міяцэн, пліяцэн, прафесіянал, рэвізіянізм, рэгіянальны, семіялогія, сіянізм, экспансіянізм, экспрэсія-нізм, эпідэміялогія;
акцыянер, апазіцыянер, асірыялогія, бактэрыялогія, брыялогія, дэнацыяналізацыя, гістарыя-графія, гляцыялогія, ідыяматыка, ідыятызм, інтэрнацыяналізм, ірацыяналізм, іхтыялогія, калекцыянер, камедыяграфія, канвенцыяналізм, кандыцыянер, кардыяграфія, кардыялогія, крыялогія, міліцыянер, нацыяналізм, патрыярхат, пратэкцыянізм, радыялогія, рэакцыянер, рэвалюцыянер, сацыялогія, селекцыянер, стацыянар, традыцыяналізм, фракцыянер, функцыянер, эвалюцыянізм, эмбрыялогія, этыялогія.
Ёсць некалькі слоў, якія не падлягаюць названаму правілу. Тлумачыцца гэта немілагучнасцю пры адпаведным падпарадкаванні іх норме. Параўнаем: ніобій, ніобіевы, Эфіопія, эфіоп, эфіопка, эфіопскі.
Паміж галоснымі іё і ыё, ія і ыя ў роднай мове вымаўляецца ўстаўны зычны j, што адрознівае нашу мову ад рускай. Параўнаем: биолог, аксиома, патриот і іншыя.
Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як адзін склад, тады на пісьме яны перадаюцца:
пасля галосных праз ё пад націскам: раён, раённы, маёр, Маёраў, Лаёла;
я не пад націскам: маян?эз, маяр?ан, маяр?ат, раян?іраванне;
у пачатку слова праз ё: ёг, ёгурт, ёд, ёдзісты, ёт (гук), ёта (літара), ётацыя, ёдаформ, ёднаваты, ётаваны, Нью-Ёрк, Ёфе.
Звернем увагу на апошнія два словы. У новай рэдакцыі правіл імёны ўласныя падпарадкаваны ўказанай норме. Гэта датычыць і агульных назоўнікаў. Напрыклад, назва старажытнай кітайскай гульні “йо-йо” пішацца як “ё-ё”. Адпаведна абазначаюцца і вытворныя: ёёінг у Кітаі. Параўн.: у рускай мове — йойоинг в Китае.
Спалучэнне іе абазначаецца на пісьме літарамі:
іе: гігі?ена, клі?ент, кліент?ура, іер?архія, і?ена, іер?огліф, Іерусал?ім, іерых?онскі, іерадыякан, іераманах, іерархічны, іерарх, іерэміяда, іерэй, квіетычны, кліент, сіена;
ые: абітурыент, андыец (жыхар Анд, Дагестан), арыентацыя, арыета, аўдыенцыя, інгрэдыент, каэфіцыент, пацыент, трыера.
Спалучэнні іе і ые часта сустракаюцца на стыку марфем пры ўтварэнні слоў, якія называюць людзей па нацыянальнасці, месцы жыхарства, партыйнай ці іншай прыналежнасці: аўстраліец, лівіец, нубіец, фінікіец, індыец, арыец, ілірыец, камбаджыец, партыец, кампучыец, студыец, фларэнтыец і інш.
Спалучэнне йе заўсёды вымаўляецца як адзін склад і ў пачатку слова і пасля галосных перадаецца на пісьме праз е: езуіт, канвеер, траекторыя, Феербах, Маерава, фае.
Спалучэнне іа абазначаецца на пісьме літарамі ія (ыя) незалежна ад месца націску: аві?яцыя, лі?яна, гені?яльны, Ілі?яда, энтузі?язм, фартэпі?яна, піян?іст, сацыял?ізм, сацы?яльны, вары?янт, матэры?ял, матэрыял?ізм, ды?яметр, дыяпаз?он, дыяфр?агма.
Спалучэнне йа на пісьме перадаецца:
пасля галосных і ў пачатку слова праз я: раяль, сакваяж, лаяльны, Савоя, Малая, Мая, ярус, яхта, ярд, яхант, ятаган;
пасля зычных л, с, ц (мяккага), дз і непрыставачных н і з праз ья: мільярд, мільярдны, кальян, мадзьяр, альянс, мільярдэр, гегельянскі, італьянскі, каньяк, маньяк, мезальянс, пасьянс;
пасля астатніх зычных праз ‘я: саф’ян.
Адзначым, што правіламі акрэслены найбольш тыповыя выпадкі напісання спалучэнняў галосных літар у словах іншамоўнага паходжання. Застаецца пэўная колькасць слоў, правапіс якіх трэба вызначаць па слоўніку.
Маё прозвішча па-руску пішацца Честнова. Дачцэ, калі выпісвалі атэстат, па-беларуску напісалі Часновай. У каледжы, куды мы вырашылі падаваць дакументы, у нас атэстат не прынялі, сказалі, што дапушчана памылка ў прозвішчы. Што рабіць?
— Сітуацыя няпростая. На сёння дзейнічае норма, якая зафіксавана ў “Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, выдадзеных у 1959 годзе (Мінск: Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1959). У Дадатку 1 “Заўвагі аб уласных імёнах і прозвішчах” у параграфе 14 на стар. 118 сказана: “Прозвішчы са спецыфічна рускай, польскай ці іншай агаласоўкай пішуцца паводле традыцыі толькі з частковай перадачай фанетычных асаблівасцей беларускай мовы”. У якасці прыкладу прыведзена напісанне прозвішча Постнікаў і даецца рэкамендацыя не спрашчаць у такім выпадку групу зычных стн. Такім чынам, арфаграфічна карэктным будзе напісанне: Частновай.
Скажыце, калі ласка, ц і скланяецца прозвішча Бенза? Майму сыну выпісалі пасведчанне аб базавай адукацыі, дзе ўказалі па-беларуску і па-руску: Бензы Дзмітрыя і Бензы Дмитрия. Я катэгарычна не згодна, што ў рускай мове наша прозвішча скланяецца. Ці правільна зрабілі настаўнікі?
Маці вучня СШ № 177 г. Мінска
— Правапісныя веды настаўнікаў гэтай школы трэба толькі ўхваліць. Пасведчанне вашаму сыну Бензе Дзмітрыю выпісана правільна. Ваша прозвішча скланяецца і ў рускай мове. Прыводжу вытрымку з рускай акадэмічнай граматыкі: “Все фамилии, заканчивающиеся на неударное а после согласных, склоняются по первому склонению: Рибера — Риберы, Рибере, Риберу, Риберой, Сенека — Сенеки и т.д.; так же склоняются Кафка, Спиноза, Бенза, Сметана, Петрарка, Куросава и др. Все такие фамилии, независимо от происхождения, являются морфологически членимыми в русском языке, т.е. в них выделяется окончание —а”.