Цырымонія прайшла на плошчы імя народнага паэта Беларусі. Адкрываючы ўрачыстую частку, міністр культуры Анатоль Маркевіч сказаў, як важна аддаць даніну памяці і павагі Якубу Коласу – знакавай асобе для ўсёй беларускай культуры:
![](/upload/iblock/7a9/mx7cqtgiof8ixdr3pso0pu3gjeih9sgi.jpg)
– Гэта чалавек, які заўсёды змагаўся за адраджэнне роднага краю, заўсёды дбаў пра людзей і рабіў усё магчымае, каб мы зваліся людзьмі і бачылі сваю краіну той цудоўнай мясцінай, дзе хораша жыць, дзе людзі адпачываюць душой і думкамі. Мы бачым, наколькі важнымі з’яўляюцца творы, якія былі напісаны гэтым цудоўным чалавекам. У мяне асабіста самы любімы твор Якуба Коласа яшчэ са школы – "На ростанях". Цудоўная трылогія, якая распавядае пра наша беларускае Палессе, пра побыт жыхароў і нялёгкую долю, якая выпала на іх лёс. Якуб Колас рабіў усё магчымае дзеля дабрабыту нашай краіны, аддаваў усяго сябе беларускай літаратуры. І за гэта сёння мы кажам нашаму класіку вялікі дзякуй!
Лукашенко направил приветствие участникам мероприятия, посвященного 140‑летию со дня рождения Якуба Коласа
Маркевич: плодотворно поработали над усадьбой Якуба Коласа Ласток, чтобы сохранить ее аутентичный вид
Матяс: классики живут вечно в своих произведениях, если будем их читать, то они будут жить и в наших сердцах
Карлюкевич: читайте, берегите Коласа, изучайте его жизнь, и вы станете богаче духовно
Маркевич: пусть произведения классика вдохновляют нас на построение сильного и процветающего государства
![](/upload/iblock/48c/9gdqxvgjecv1dp8rd162nsqu0ag4g0if.jpg)
![](/upload/iblock/14b/wx4pujx7z7rxvd969by0he3vgmhozk43.jpg)
![](/upload/iblock/da9/qgyt8q0x7ad5sscuz8i0n0vho05h9m34.jpg)
![](/upload/iblock/f64/bm5r1186b8pbd367ver3gea8jgrkbgtu.jpg)