В столице белорусского виноградарства Пинске показали урожай этого года

Сонечная ягада

«Альфа», «агат данскi», «алёшанька», «космас», «мiнскi ружовы»… У Беларусi вывучэннем i вывядзеннем новых гатункаў вiнаграду займаецца РУП «Iнстытут пладаводства». У яго калекцыi налiчваецца за паўтысячы гатункаў, каля двух дзясяткаў з якiх адаптаваны пад клiматычныя асаблiвасцi нашай краiны. Але аматары-вiнаградары кажуць, што расце ў нас значна больш вiнаграду — ажно да тысячы гатункаў! Каторы год у Пiнску праводзiцца рэспублiканская выстава-кiрмаш «Янтарная гронка вiнаграду», на якой дэманструюць свае рэкорды прадстаўнiкi розных рэгiёнаў краiны. Не стала выключэнем i сёлетняя восень.

У Беларусi вывучэннем i вывядзеннем новых гатункаў вiнаграду займаецца РУП «Iнстытут пладаводства».

— Калi ў 2012 годзе мы ўпершыню правялi выставу-кiрмаш, людзi пыталiся, адкуль прыехалi. З Малдовы цi Грузii? А мы з Пiнска, з раёна, з Бярозы, Iванава, Столiна, Лiды… — смяецца кiраўнiк пiнскага клуба «Вiнаград Палесся» Васiль Дэйнэка.

Сёлета на пiнскi кiрмаш з’явiлiся каля 30 удзельнiкаў. На жаль, шмат хто адмовiўся, бо надвор’е сапсавала перспектывы на некаторых вiнаградных плантацыях: калi летам пайшлi дажджы, ягада патрэскалася, а такую не пакажаш i не прадасi.

I ўсё ж было чым пахвалiцца. На стэндах вiнаградары развесiлi прыгожыя i смачныя гронкi з ягадамi розных форм i колераў — ад ружовага да цёмна-зялёнага, ад цёмна-чырвонага да фiялетавага.

Цiкавасць да выставы ў пiнчукоў была велiзарная: адны стаялi ў чэргах, гатовыя плацiць па дзесяць рублёў за кiлаграм салодкай ягады, другiя куплялi саджанцы, трэцiя прыйшлi, каб атрымаць кансультацыю ад больш вопытных.

Пiнск нездарма лiчыцца сталiцай беларускага вiнаградарства. Па-першае, тут цёпла. Па-другое, тут здаўна ёсць прамысловы вiнаграднiк, якi належыць Пiнскаму вiнаробнаму заводу (чулi пра беларускi каньяк, якi нядаўна прэзентавалi Прэзiдэнту? Ён з Пiнска!).

Спачатку для многiх пiнчукоў вiнаградарства стала сямейнай справай. А потым i суседзi прыклад узялi. Як Мiкалай Амяльчук з вёскi Хорск Столiнскага раёна. Гандаль на выставе-кiрмашы ў яго iшоў бойка — i ягадай, i саджанцамi. Дапамагалi дачка Крысцiна з мужам Валерыем.

— Справа жыцця, — смяялася Крысцiна, толькi i паспяваючы ад аднаго пакупнiка да другога.

Мiкалай Сацута з вёскi Гарбаха Iванаўскага раёна тлумачыў нам, што вiнаград — гэта хвароба, ад якой няма лекаў:

— Мы з жонкай Аленай займаемся вiнаградарствам з 2014 года. У нас 160 гатункаў, 360 кустоў растуць на 40 сотках зямлi. Узялi прыклад са знаёмага ды так уцягнулiся, што не ўяўляем, як без вiнаграду раней жылi.

Найбольш Мiкалаю падабаец-ца гатунак «есаул» — смачны, не хварэе i не баiцца прыродных катаклiзмаў.

А вось Iван Пазняк з вёскi Жычын Бярозаўскага раёна раiць тым, хто думае заняцца вiнаградарствам, пачынаць з гатунка «алёшанька»:

— Ён выведзены гадоў 50 таму, i селекцыянеру варта паставiць помнiк. Некаторыя гэты гатунак выкiдваюць, гонячыся за лазой з больш буйной ягадай, i дарма. «Алёшанька» — ураджайны i марозаўстойлiвы. «Агат данскi», дарэчы, таксама.

Перш чым абзавесцiся вiнаграднiкам на ўчастку, дасведчаны вiнаградар Iгар Роўкач з Давыд-Гарадка раiць з’ездзiць на спецыялiзаваную выставу альбо наведаць вiнаграднiкi Iнстытута пладаводства.

— Перш чым саджаць лазу, трэба пакаштаваць плады i пераканацца, што такi гатунак будзе запатрабаваны ў пакупнiкоў, — раiць вiнаградар.

Сам Iгар Роўкач саджанцы не купляе, ён прывiвае на загадзя выса-джаную лазу тыя гатункi, якiя яму падабаюцца. Яго любiмыя — «прыма ўкраiны» i кiш-мiш «юпiтэр». Вiнаград, вырашчаны на ўчастку Iгара Уладзiмiравiча, не раз перамагаў у намiнацыях конкурсу «Янтарная гронка вiнаграду».

Гэтым разам на выставе-кiрмашы ў Пiнску самай вялiкай стала гронка ягад гатунку «ланселот» з вiнаграднiка Аляксандра Бiсултанава з Пiнска — яе вага 2 кiлаграмы 358 грамаў!

Самую буйную ягаду вагой 27,06 грама гатунку «вiктар» прывёз лiдчанiн Юрый Стражаў. Ён жа перамог у намiнацыi «Самая прыгожая гронка». У намiнацыi «Самая смачная ягада» перамогу атрымаў вiнаград з Гомеля Аляксандра Дубоўскага. А лепшую экспазiцыю сярод сталовых гатункаў вiнаграду падрыхтаваў пiнчук Генадзь Ляўшук.

kozlovich@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter