Мы побывали на учениях десантников

Рыцары спецыяльных аперацый

Мінулы год для 38-й асобнай гвар­дзейскай дэсантна-штурмавой брыгады выдаўся асаблівым. Брэсцкія дэсантнікі, якіх называюць элітай Узброеных Сіл, адзначылі 40-годдзе роднай брыгады. Апрача таго, «трыццаць восьмая» была прызнаная лепшай брыгадай сіл спецыяльных аперацый і адной з лепшых ва УС Беларусі.

Кожны манеўр, кожнае дзеянне байцы паўтараюць па некалькі разоў. Пранікненне ў будынак, зачыстка памяшканняў, прыкрыццё таварышаў, выкарыстанне зброі і спецсродкаў.

Сёння 38-я брыгада — гэта каля 2000 вайскоўцаў і 500 адзінак тэхнікі. Кожны з тых, хто прайшоў вайсковую школу ў Паўднёвым гарадку Брэста, пра гэта кажа з гонарам. Якасць падрыхтоўкі тут заўсёды была на вышэйшым узроўні. Як прызнанне заслуг — нядаўняе рашэнне міністра абароны аб прысваенні 38-й брыгадзе наймення па пункце дыслакацыі — «Брэсцкая». Цяпер поўнае найменне гучыць так: 38-я Брэсцкая асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая Венская Чырванасцяжная брыгада. 

Дэсантнікі адпрацоўваюць свае навыкі на спецыяльным палігоне, які знаходзіца ў некалькіх кіламетрах ад абласнога цэнтра.

Значная падзея — не падстава расслабляцца. На палігоне «Брэсцкі» — чарговыя вучэнні. Дакладней, вучэбна-метадычны збор для камандзіраў рот 38-й брыгады. Атрыманыя веды яны на практыцы адпрацуюць з вайскоўцамі. Галоўная тэма збору — бой у горадзе.

Спецыяльна для такіх заняткаў на палігоне пабудавалі кілхауз. Умовы максімальна набліжаны да рэальных.



— Дэсантнікам часцяком даводзіцца выконваць баявыя задачы ў населеных пунктах, — кажа намеснік камандзіра 38-й брыгады Валерый Булыга. — Яны павінны мець дастатковы ўзровень падрыхтоўкі. Сённяшні занятак прысвечаны адпрацоўцы дзеянняў пры захопе тэрарыстамі будынкаў і заложнікаў. 

Штурм будынка — камандная работа. Важна разумець партнёраў без слоў, давесці свае дзеянні да аўтаматызма.
 
Кожны манеўр, кожнае дзеянне байцы паўтараюць па некалькі разоў. Пранікненне ў будынак, зачыстка памяшкан­няў, прыкрыццё таварышаў, выкарыстанне зброі і спецсродкаў. Вайскоўцы кажуць, што такія заняткі важныя і карысныя:

— Зачыстка будынкаў, вызваленне заложнікаў — гэта камандная праца. Чым больш практыкі, тым яна больш якасная і эфектыўная. Важна адчуваць плячо таварыша, разумець адзін аднаго з паўслова, чытаць жэсты. Ведаць, як дзейнічаць у той ці іншай сітуацыі. Усё гэта напрацоўваецца не за адзін дзень. Таму такія зборы — неабходная і надзвычай важная частка нашай працы.

Хуткасць думак і рухаў — адзін з залогаў поспеху.

losich@sb.by

Фота Валерыя КАРАЛЯ і аўтара.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter