![](/upload/iblock/073/07397fe3ac4623c96fd5bd27c1ff33c5.jpg)
Прыгажосць сваiмi рукамi
Птушыны шчэбет абяцае: вось-вось градус падымецца яшчэ вышэй i гараджане зноў будуць масава гуляць па алеях, практыкавацца на спортпляцоўцы i адпачываць на лаўках. Дарэчы, многiя з iх прыходзяць сюды не толькi для таго, каб правесцi час, але i ўнесцi сваю лепту ў тое, каб у Паднiколлi стала яшчэ прыгажэй i ўтульней. Тысячы высаджаных дрэў i кустоў — справа iх рук. Прапанова падарыць парку аўтарскiя шпакоўнi таксама знайшла водгук у неабыякавых сэрцах. Першыя пяцьдзясят домiкаў для птушак, зробленыя рукамi дзяцей i дарослых, з'явiлiся тут мiнулай вясной. А ў цяперашнiм сезоне нават быў абвешчаны конкурс на лепшую шпакоўню.— Ён яшчэ раз пацвердзiў: выдумкi i крэатыву землякам не займаць. Мала таго, у спаборнiцтва ўключылiся цэлымi сем'ямi i калектывамi, пры гэтым асаблiвую актыўнасць праявiлi школы i дзiцячыя садкi. I не толькi магiлёўскiя: да прыкладу, шпакоўню нам падарыла сям'я са Шклова. А вучнi з Вендаражскай СШ Магiлёўскага раёна, акрамя таго, правялi майстар-клас па вырабе птушыных домiкаў. У вынiку, — прызнаўся начальнiк участка «Парк Паднiколле» «Магiлёўзелянбуда» Юрый Макацарыя, — прыйшлося на хаду мяняць умовы конкурсу. I да адной намiнацыi дадаць другую, каб прызёраў стала больш!
![](/upload/iblock/321/321efa5b8578857b2b235fd0527f2feb.jpg)
Цяпер на старых ясенях, вязах i таполях красуецца каля ста яркiх шпакоўняў — у выглядзе хатак Бабы-ягi, салдацкiх берцаў, Бурацiны. З гадзiннiкамi i лесвiчкамi, ганкамi i дзверцамi, балкончыкамi i агароджамi… Патэнцыяльныя гаспадары наваселля адкладваць не сталi. Прычым асвойваюць новыя «палацы» не толькi шпакi, але i сiнiцы, сойкi, берасцянкi, попаўзнi, вераб'i.
Планы на будучыню
![](/upload/iblock/de5/de5608404e07ef17b635c919a68a4904.jpg)
I дадаў, што ў парку ёсць яшчэ i «качыная ферма». Крыжанкi аднойчы прыляцелi i засталіся тут назаўжды. Вясной качыныя сем'i прырастаюць вывадкамi новых птушанят, якiя шпацыруюць па шматлiкiх дарожках. Юрый Макацарыя расказаў, што гоман птушак не сцiхае ў Паднiколлi i зiмой: гараджане разам з супрацоўнiкамi парку вывешваюць кармушкi, каб падкармiць птушак. У мiнулым сезоне, скажам, тут «абедалi» сiнiцы, снегiры, дзятлы. Птушкам прыволле: парк пастаянна пашырае свае межы за кошт добраўпарадкавання блiжэйшых тэрыторый. Дарожкi i газоны распасцiраюцца ўжо практычна да самага Дняпра! Сярод задумак на будучыню — закладка плантацыi лекавых траў, адкрыццё новай кавярнi.
Магчыма, i нядаўна разбiты фруктовы сад таксама стане большы. Зараз тут набiраюць сiлу саджанцы яблынь, iгруш i слiў. Не выключана, што энтузiясты папоўняць гэты пералiк якiм-небудзь экзотам у нашых шыротах, напрыклад, тымi ж персiкамi. Калi верыць гiстарычным хронiкам, жыхары Пакроўскага пасада (а Паднiколле ў XVI—XVIII стагоддзях называлася менавiта так) калiсьцi здымалi нядрэнны ўраджай паўднёвай садавiны. Дык чаму б нашчадкам гэты вопыт не паўтарыць?..
![](/upload/iblock/b3e/b3e45082786eca3ef90df92494afc856.jpg)
![](/upload/iblock/c28/c28c0fe10512d4c7499dd1df0a3eb94a.jpg)
![](/upload/iblock/216/216ecebd8ddcc7e496d7c668b2f14b5e.jpg)
![](/upload/iblock/ee8/ee8edfddeae0aed4b07d9ac5a528e8e9.jpg)
![](/upload/iblock/592/592addd854132236d55c1374801c28e7.jpg)
markova@sb.by.
Фота аўтара i Алены МАКАЦАРЫI