Праграма сёлетняга фестывалю вельмі насычаная: спартыўныя і творчыя спаборніцтвы, дыскусіі ды сустрэчы са знакамітасцямі. Маладыя людзі сустрэнуцца з нобелеўскім лаўрэатам Жарэсам Алфёравым, пагутараць з пісьменнікам Фрэдэрыкам Бегбедэрам, патанчаць пад Morandi, далучацца да фестывальнага забегу...
Галоўнае ж — маладыя людзі прадставяць родную Беларусь як краіну, што адкрыта для сумесных праектаў. А дапаможа ім у тым вельмі маштабная выстава, якая прэзентуе дасягненні Беларусі ў розных галінах: ад прамысловасці да культуры. Акцэнт жа ў ёй зроблены на ўдзеле моладзі ў грамадскім жыцці, турыстычным патэнцыяле краіны. Беларусь прадстаўлена і як гаспадыня II Еўрапейскіх гульняў 2019 года, чэмпіянату свету па хакеі, які ў 2021 годзе будзе прымаць разам з Латвіяй.
Голас Радзімы № 40 (3544), чацвер, 19 кастрычніка, 2017 у PDF