Подведены итоги реализации Гранта Президента по сбережению традиций изготовления народных инструментов

У Гродзенскім раённым культурна-інфармацыйным цэнтры падвялі вынікі рэалізацыі Гранта Прэзідэнта на 2021 год па зберажэнню традыцыйных спосабаў вырабу беларускіх народных інструментаў Мар’яна Скрамблевіча, паведаміла вядучы метадыст Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Наталля Рамановіч. За гэты час быў рэалізаваны цыкл цікавых і змястоўных мерапрыемстваў, імпрэз і падзей.


-- Сёння жыццё ў вёсцы віруе тады, калі ёсць неабыякавыя і таленавітыя людзі, -- адзначае Наталля Рамановіч. -- У аграгарадку Адэльск, што ў Гродзенскім раёне, – гэта Мар'ян Антонавіч Скрамблевіч, знакаміты майстар па вырабе народных драўляных духавых і ударных інструментаў, народны музыкант, разьбяр, паэт, кампазітар, віртуозны выканаўца, эксперыментатар і проста сціплы мудры чалавек.

За сродкі Гранта ў 2021 годзе былі выдадзены яшчэ тры выданні. Напрыклад, кніга «М.А.Скрамблевіч. Музыка праз жыццё», падрыхтаваная Гродзенскім раённым культурна-інфармацыйным цэнтрам, пазнаёміць чытачоў са старонкамі жыццёвага шляху і творчай дзейнасці майстра. Гэтыя выданні былі спецыяльна выдадзены да Свята млынароў – брэндавага мерапрыемства аграгарадка Адэльск. Багата ілюстраваны фотаальбом “Музычныя інструменты Мар’яна Скрамблевіча”, у кнізе звыш 30 фотаздымкаў.


У лістападзе 2021 года для стварэння відэатэкі гучання музычных інструментаў (віртуальны музей гукаў) і падрыхтоўкі экскурсіі ў суправаджэнні арыгінальных аўдыёзапісаў гучання музычных інструментаў, была ажыццёўлена аўдыёвідэа-фіксацыя гучання ўсіх экспанатаў музея спецыялльнай экшэн-камера . Спецыялісты ўжо другі месяц апрацоўваюць зняты матэрыял.

Збылася яшчэ адна даўняя мара Мар’яна Антонавіча -- сабраць унікальныя старадаўнія прылады працы для апрацоўкі дрэва ў адзінае цэлае, адкрыць музей-майстэрню. Тут сабраны каля 40 сталярных інструментаў (1950-1960 гадоў вырабу), не толькі якія ўласна зрабіў майстар-разьбар, але і набыў пад час этнаграфічных экспедыцый і сваіх вандровак.


Толькі за 2021 год майстар зрабіў 20 унікальных інструментаў: жалейкі розных формаў, дудкі-паршнеўкі, дудачкі, калакольчыкі і трашчоткі. Ён так як і раней смела эксперыментуе з гукамі, натхняючы сваім захапленнем вучняў. Створаныя за апошнія гады інструменты экспануюцца на новай выставе-прэцентацыі, якая спецыяльна створана мабільнай, каб пераязджаць ў другія населенныя пункты Гродзенскага раёна, вобласці і дэманстравацца на фестывалях і брэндах. За 2021 год з творчасцю і інтрументамі М.А.Скрамблевіча ў Адэльскім цэнтры культуы і народнай твочасці пазнаёміліся звыш тысячы чалавек, большая колькасць з якіх -- дзеці.

Яшчэ адной пазнавальнай лакацыяй у цэнтры культуры стала фотавыстава «Майстры жывых інструментаў і выдатнай музыкі», на якой прадстаўлены фотаздымкі самаго Мар’яна Антонавіча Скрамблевіча і яго сяброў-паплечнікаў.

-- Рэалізаваныя намі мерапрыемствы новага грантавага праекта змаглі пашырыць і паглыбіць веды пра беларускія народныя музычныя інструменты, пра спосабы іх стварэння і, канечне, пра тых майстроў, якія іх ствараюць, -- адзначыла спецыялист. -- Акрамя таго, яны здольныя прыцягнуць увагу патэнцыйных турыстаў да багацця беларускай музычнай спадчыны.
















Фота Наталлі Рамановіч

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter